Бобруйский новостной портал BOBRlife

Бобруйск — Новости — Новости Бобруйска — Погода — Курсы валют — Общественно-политическая газета — Бобруйский портал — Бобруйск новости — бобр лайф — бобрлайф — Зефир FM — Бабруйскае жыцце — бж — bobrlife

Свята Вялікадня для нас ёсць трыўмф Божай Любові да чалавечага роду

765 0

Свята Вялікадня для нас ёсць трыўмф Божай Любові да чалавечага роду

У гэты вялікі і радасны дзень, калі нашыя сэрцы перапаўняюцца любоўю і надзеяй, шлю ўсім вам, дарагія ў Хрысце Уваскрослым браты і сёстры, радаснае Вялікоднае прывітанне з вечна жывымі словамі:

Хрыстос уваскрос!
Сапраўды ўваскрос!
Свята Вялікадня для нас ёсць трыўмф Божай Любові да чалавечага роду. Любові, якая не абмяжоўваецца аднымі толькі словамі, навучаннямі і павучаннямі, але распасціраецца да гатоўнасці выпіць горкі келіх смерці за сваё ўлюбёнае тварэнне.

Любові, якая ва ўсёй паўнаце была яўленая свету ў Галгофскай ахвяры, калі Творца Сусвету аддаецца за трыццаць сярэбранікаў.

Любові, якая прыносіць надзею на выратаванне. Бо калі б Бог быў справядлівы па нашых чалавечых мерках, то мы б загінулі, але Бог – наш міласэрдны Айцец.

Таму у гэтыя дні мы павінны падумаць аб самым галоўным: Хрыстос быў распяты, памёр і уваскрос, вызваліў нас ад граху, а ці маем мы сілы адказаць удзячнасцю за Яго ахвяру?

Ці памятаем мы, якая адказнасць за свет і жыццё ляжыць на нас, хрысціянах?

Перажыванне Пасхальнай таямніцы веры дапамагае іншым позіркам паглядзець на наша зямное жыццё. Сёння мы асаблівым чынам адчуваем патрэбу ў духоўнай сіле і мудрасці, каб пераадолець выпрабаванні, якія апошнім часам выпадаюць на наш лёс. Сёння нам патрэбная вера, каб з надзеяй глядзець у будучыню, каб з любоўю буда­ваць нашую сучаснасць. Не бойцеся адчуваць Любоў Уваскрослага Хрыста, не бойцеся жыць з Ёю кожны дзень, старайцеся таксама аб Ёй прасіць і змагацца за Яе.

Няхай Радасць Вялікадня напаўняе нашыя сэрцы Супакоем і Любоўю і робіць нас дбайнымі апосталамі Праўды.

Благаслаўлёных Святаў жадаю вам ад усёй душы! Пробашч касцёла Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Бабруйску, ксёндз канонік, дэкан Бабруйскага дэканата Андрэй Яркавец.

РАСКЛАД СВЯТОЧНЫХ ІМШАЎ НА УВАСКРАСЭННЕ ПАНА Ў БАБРУЙСКУ
Вялікая пятніца, 15 красавіка – Літургія Мукі Пана – 19.00
Вялікая субота, 16 красавіка – Пасхальная Вігілія – 21.00
Вялікодная нядзеля, 17 красавіка – Урачыстасць Змёртвыхпаўстання Пана – 8.00, 17.30
Пасвячэнне страў на вялікодны стол адбудзецца ў суботу, 16 красавіка – 10.00, 12.00 і пасля св. Імшы на 21.00, таксама 17.04 пасля св. Імшы на 8.00
У Клічаве Святая Імша адбудзецца ў суботу, 16 красавіка – 15.00