70 працэнтаў сушыльнага абсталявання і палова ад патрэбы зернеўборачных камбайнаў да кампаніі па ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых раслін падрыхтаваны — паведамілі ва ўпраўленні па сельскай гаспадарцы і перапрацоўчай галіны Бабруйскага райвыканкама.
— Падрыхтоўчымі справамі ахоплены ўсе сельгасарганізацыі. Пры гэтым найбольш эфектыўна дадзеная работа вядзецца ў СВК “Гігант”, — адзначыў намеснік старшыні райсельгасхарчу Аляксандр Каўранін.
У планах на жніво, як ён паведаміў, — задзейнічаць 49 камбайнаў і прыкладна столькі ж адзінак тэхнікі для перавозкі зерня. Уся гэтая гаспадарка да 1 ліпеня павінна быць пастаўлена на лінейку гатоўнасці.
Што да кадраў, то і механізатараў, і вадзіцеляў, работнікаў сушылак у раёне дастаткова, каб работы на жніве вяліся якасна, ад світанку да позняга вечара — ураджай хлябоў своечасова і без страт патрапіў у засекі.
Алена Карпенка
Читайте нас в Telegram-канале «Говорит и показывает Бобруйск».
также
-

Выездной прием по правовым вопросам проведет заместитель председателя суда Бобруйского района и г. Бобруйска
-
За помощью к сенатору. Виктор Ананич проведет прием граждан в Бобруйске
-

По судебным вопросам. Пройдет прямая телефонная линия с председателем суда Бобруйского района и г. Бобруйска
-
Прямые телефонные линии пройдут в Бобруйском горисполкоме и администрациях районов 11 июля
-

11 июля в Бобруйске пройдет прямая телефонная линия по вопросам ЖКХ







