Бобруйский новостной портал BOBRlife

Бобруйск — Новости — Новости Бобруйска — Погода — Курсы валют — Общественно-политическая газета — Бобруйский портал — Бобруйск новости — бобр лайф — бобрлайф — Зефир FM — Бабруйскае жыцце — бж — bobrlife

Яго спадчына жывая i дагэтуль. Тэатр iмя Дуніна-Марцінкевіча ў Бабруйску запрашае гледачоў на пьесы знакамiтага драматурга

160 0

Яго спадчына жывая i дагэтуль. Тэатр iмя Дуніна-Марцінкевіча ў Бабруйску запрашае гледачоў на пьесы знакамiтага драматурга

4 лютага мы адзначылi 218 гадоў з дня нараджэння нашага знакамітага земляка, першапачынальніка беларускай нацыянальнай драматургіі Вінцэнта Іванавіча Дуніна-Марцінкевіча! Ён адыграў важную ролю ў развіцці беларускай літаратуры і тэатральнага мастацтва, яго спадчына працягвае жыць у сэрцах многіх людзей.

Мы ганарымся тым, што тэатр у Бабруйску з’яўляецца адзіным у Беларусі, дзе былі пастаўлены ўсе п’есы Дуніна-Марцінкевіча! У бягучым рэпертуары – трэцяе ўвасабленне «Ідыліі».

Сачыце за рэпертуарам – і ўбачыце пастаноўку, якая перадае дух часу і глыбіню эмоцый, закладзеных у творчасці Дуніна-Марцінкевіча.

Згадваючы слыннага земляка, мы ўшаноўваем памяць драматурга, нагадваем пра важнасць культурнай спадчыны для сучаснасці.