Бобруйский новостной портал Bobrlife

Бобруйск — Новости —Новости Бобруйска — Погода — Курсы валют — Общественно-политическая газета — Навіны Бабруйска — Бобруйский портал —бобр лайф — Зефир FM

Віншаванне бабруйскім каталікам з нагоды Божага Нараджэння

1 266 0

Віншаванне бабруйскім каталікам з нагоды Божага Нараджэння

Шаноўныя браты і сёстры

ў Хрысце і ўсе людзі добрай волі!

У ціхі і цёмны вечар адбылося найвялікшае здарэнне ў чалавечай гісторыі – «Слова сталася Целам і пасялілася між намі».

Ягоная моц была не ў бразгаце зброі і не ў звоне золата, але ў дзіцячай нявіннасці і Божай чысціні. Ягоная Любоў змяніла лёс кожнага з нас, а Ягонае Нараджэнне вярнула Рай у чалавечыя сэрцы.

Няхай у гэты Святы Вечар адкрыюцца нашыя вочы і ўбачаць Малое Дзіцятка ў кожным чалавеку, што ідзе побач праз цемру да вечнасці.

Няхай жа вашыя сэрцы напоўняцца супакоем і чысцінёю, няхай забуяе радасная надзея на Адраджэнне ў Святле. І няхай душы нашыя напоўніць голас нябесных моцаў: «Хвала на вышынях Богу, а на зямлі супакой, у людзях упадабанне!»

Хрыстос нараджаецца! Слаўце Яго!

Андрэй Яркавец, пробашч парафіі Беззаганнага  Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Бабруйску, ксёндз-канонік

Расклад святочных набажэнстваў
24 снежня, панядзелак
21.30 – святочная батлейка з удзелам дзетак і моладзі
Прыблізна а 22.00 – Вігілія Нараджэння Пана

25 снежня, аўторак
11.00, 17.00 – Урачыстасць Нараджэння Пана
26 снежня, серада, свята св. Стэфана, першамучаніка
9.00, 18.00 – Святая Імша
30 снежня, нядзеля, свята Святой Сям’і з Назарэту
9.00, 11.00, 17.00 – Святая Імша. Запрашаюцца сем’і з усёй парафіі.