

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Мова – частка чалавечай культуры, гістарычная спадчына. Дзякуючы ёй працягваюць жыць традыцыі. Мова садзейнічае праяўленню павагі да нашага мінулага, служыць элементам аб’яднання людзей незалежна ад месца і часу іх пражывання.
Хочацца, каб у свята роднай мовы гучала наша прыгожая, мілагучная беларуская мова. Таму ў гарадской бібліятэцы № 8 імя Еўфрасінні Полацкай у межах клуба “Беларускія традыцыі” для вучняў 9 класа гімназіі-каледжа мастацтваў прайшоў моўны турнір “Знаўцы роднай мовы”. Дзяцей чакалі цікавыя конкурсы на веданне роднай мовы. Пераможцы атрымалі невялікія прызы і прынялі ўдзел у акцыі “Моўныя самацветы”, напісаўшы на выстаўку “Фарбы роднай мовы” сваё любімае беларускае слова.
Для дзетак яслей – сада №5 у межах інавацыйнага праекта і супрацоўніцтва па духоўна-маральнаму выхаванню бібліятэкары правялі моўную віктарыну “Беларуская скарбонка”. Выхаванцы дзіцячага садка з задавальненнем адказвалі на пытанні моўнай віктарыны, успаміналі беларускія словы, пагулялі ў гульню “Дзе чыя матуля?” і пазнаёміліся з дзіцячымі кнігамі на беларускай мове. За кемлівасць і веданне роднай мовы дзеці атрымалі ў падарунак беларускамоўныя закладкі.
Наталля Каўгарэня, загадчык бібліятэкай №8 імя Е.Полоцкай.
Читайте нас в Telegram-канале «Говорит и показывает Бобруйск».
также
-
Зрелищный обжиг главной скульптуры пленэра «Арт-Жыжаль» состоится в Вербках 25 июля
-
Духовное наследие. В Бобруйске проходит выставка-конкурс «Цветы для Святой Елисаветы»
-
Философия глины и магия огня. Как проходит XIX пленэр по керамике «Арт-Жыжаль»
-
Гран-при конкурса исполнителей «Славянского базара» завоевала певица из Казахстана Алмагуль Батталиева
-
От хитов к корням: международный конкурс «Витебск» выходит на славянскую волну
