Бобруйский новостной портал BOBRlife

Бобруйск — Новости — Новости Бобруйска — Погода — Курсы валют — Общественно-политическая газета — Бобруйский портал — Бобруйск новости — бобр лайф — бобрлайф — Зефир FM — Бабруйскае жыцце — бж — bobrlife

Трагедыя ў Бабруйску: на пажары загінуў мужчына

231 0

Трагедыя ў Бабруйску: на пажары загінуў мужчына

20 лютага ў 20.55 у службу МНС ад суседзяў паступіла паведамленне аб пажары кватэры ў пяціпавярховым жылым доме на вуліцы Мінскай у Бабруйску.

Гарэла чатырохпакаёвая кватэра на першым паверсе. У адным з пакояў без прыкмет жыцця быў знойдзены 68-гадовы гаспадар.

У выніку пажару ў уватэры пашкоджана маёмасць, закураны сцены і столь.

Як высветлілася, на момант узнікнення пажару ў кватэры знаходзіўся і 72-гадовы сваяк загінулага. Ён спаў у суседнім пакоі і, адчуўшы пах дыму, паспяшаўся выйсці на вуліцу.

Прычына пажару і ўсе акалічнасці гібелі высвятляюцца.