

Хрыстус Уваскрос! Сапраўды Уваскрос!
Гэта час, калі мы зноў вітаем сябе ўзаемна гэтымі словамі, поўнымі радасці і надзеі. Мы не толькі ўзгадваем вялікую і выключную падзею ў гісторыі чалавецтва, але і вызнаём прысутнасць Божага Сына сярод нас. Езус, аплаканы намі ў Вялікім Посце, ажыў і жадае быць нашым Настаўнікам, хоча ўвайсці ў нашае жыццё, прабачыць нам грахі і даць сілу да новага чыстага і шчырага жыцця:“Вось Я з вамі ва ўсе дні аж да канца свету” (Мц. 28, 20).
Калі Бог пажадаў застацца з намі, то Яго перамога над грахом і смерцю можа стацца і нашай перамогай – у тым выпадку, калі шчырым сэрцам паверым Ягонаму Слову. Не бойцеся верыць у Бога, не бойцеся прыйсці да Бога, поўнага міласэрнаці да нас. Заглядаючы разам з апосталам Янам у пустую грабніцу Хрыста, узбудзім у нашых сэрцах моцную веру.
Дарагія браты і сёстры! Напярэдаднi Светлай Хрыстовай Пасхі хачу пажадаць, каб кожны з вас змог перажыць сустрэчу з Уваскрослым Хрыстом не толькі за ўрачыстым сталом, але і ўзяўшы ўдзел у набажэнствах.
Прыміце пажаданні радасных святаў, напоўненых ззяннем Божай ласкі. Няхай Бог бласлаўляе ўсіх вас на добрыя і доўгія гады жыцця.
Ксёндз Андрэй Яркавец, пробашч парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Бабруйску.
Читайте нас в Telegram-канале «Говорит и показывает Бобруйск».
также
-
Банковский процессинговый центр: технический сбой, возникший 9 июля в аппаратно-программном комплексе, успешно устранен
-
Пока деньги не вернутся. Гендиректор банковского процессингового центра прокомментировал технический сбой
-
Технический сбой: пользователи некоторых белорусских банков обнаружили отрицательные балансы по картам, проблема устраняется
-
Руководители города и районных администраций Бобруйска проведут прямую линию. Звоните 12 июля
-
Председатель Бобруйского горисполкома Максим Гурин проинспектировал ход строительства нового хирургического корпуса
