Бобруйский новостной портал BOBRlife

Бобруйск — Новости — Новости Бобруйска — Погода — Курсы валют — Общественно-политическая газета — Бобруйский портал — Бобруйск новости — бобр лайф — бобрлайф — Зефир FM — Бабруйскае жыцце — бж — bobrlife

Александр Лукашенко поздравил работников культуры с профессиональным праздником

1 0

Александр Лукашенко поздравил работников культуры с профессиональным праздником

Паважаныя сябры!

Сардэчна віншую вас з прафесійным святам.

Айчынная культура - шматвяковы летапіс беларускага народа, у якім знайшлі адлюстраванне яго багатая гісторыя, мудрасць продкаў, народныя традыцыi, дасягненні і лепшыя рысы нацыянальнага характару.

Асаблівая заслуга ў прымнаженні гэтага духоўнага скарбу належыць вам, таленавітым і неабыякавым людзям, якія прысвяцілі сябе служэнню мастацтву. Дзякуючы вашым прафесіяналізму, майстэрству і шчырай любові да абранай справы беражліва захоўваецца спрадвечная спадчына, нараджаюцца значныя ініцыятывы і праекты, адкрываюцца новыя імёны на творчым небасхіле.

Упэўнены, што і надалей ваша стваральная дзейнасць будзе спрыяць узбагачэнню беларускай культуры і паспяховаму развіццю краiны.

Жадаю вам невычэрпнага натхнення, шчасця і дабрабыту.

Аляксандр Лукашэнка