Бобруйский новостной портал Bobrlife

Бобруйск — Новости —Новости Бобруйска — Погода — Курсы валют — Общественно-политическая газета — Навіны Бабруйска — Бобруйский портал —бобр лайф — Зефир FM

«Глушанскі хутарок» запрашае

147 0

«Глушанскі хутарок» запрашае

Традыцыйны рэгіянальны фестываль народнай творчасці і рамёстваў «Глушанскі хутарок» адбудзецца ў бліжэйшую суботу, 8 кастрычніка, у пас. Глуша.

Фестываль абяцае стаць сапраўдным святам для людзей, якіх прываблівае народная творчасць ва ўсіх яе выявах. А таксама — каго захапляюць шматлюддзе, гумар, жарты, гульні; хто любіць адкрываць для сябе новыя смакі ежы; хто мае патрэбу ў гародніне, садавіне ды іншай сельскагаспадарчай прадукцыі.

Пачнецца «Глушанскі хутарок» з урачыстага адкрыцця. У праграме свята: работа пленэра па кераміцы і ганчарстве пад кіраўніцтвам народных майстроў Рэспублікі Беларусь Юрыя Боўды і Аляксандра Арлова, майстар-класы па абвары, малачэнні гліняных выбараў на адкрытым паветры; гала-канцэрт пераможцаў і ўдзельнікаў раённага конкурсу беларускай песні «Люблю цябе, Белая Русь!»; конкурс тэатралізаваных прэзентацый абрадаў «Вяртанне да вытокаў»; культурна-забаўляльны конкурс «Хозяйка Глушанского хуторка 2022»; кірмаш-продаж вырабаў майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і сельскагаспадарчай прадукцыі; катанне на конях, поні і асле. А таксама работа тэматычных пляцовак, канцэрт калектываў мастацкай творчасці Бабруйскага раёна з удзелам гасцей фэсту і цырымонія ўзнагароджання ўдзельнікаў і пераможцаў конкурсаў. Аматары экстрыму таксама знойдуць для сябе захапляльны занятак. Для тых, хто жадае, аэраклуб ДТСААФ арганізуе аглядныя палёты над Глушай. Кошт — 30-50 руб.

Пачатак свята а 11-й гадзіне.

Бобруйский районный исполнительный комитет