Бобруйский новостной портал BOBRlife

Бобруйск — Новости — Новости Бобруйска — Погода — Курсы валют — Общественно-политическая газета — Бобруйский портал — Бобруйск новости — бобр лайф — бобрлайф — Зефир FM — Бабруйскае жыцце — бж — bobrlife

Міжнародны дзень роднай мовы адзначылі ў Палацы мастацтваў

15 0

Міжнародны дзень роднай мовы адзначылі ў Палацы мастацтваў

Штогод 21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Мова для кожнага народа з’яўляецца асновай захавання і развіцця нацыянальнай культурнай спадчыны. Мова – бясцэнна, яна здабытак народа, які звязвае мінулае з сучаснасцю і будучыняй.

Да Міжнароднага дня роднай мовы 21 лютага 2023 года аддзелам па рабоце з дзецьмі ДУК «Палац мастацтваў г. Бабруйска» была праведзена пазнавальная праграма «Мая мова – мой гонар» для вучняў ДУА «Сярэдняя школа №34 г. Бабруйска».

На мерапрыемстве вядучая расказала дзецям гісторыю паходжання беларускай мовы, а таксама пагаварыла з імі пра самых знакамітых беларускіх пісьменнікаў, такіх як Янка Купала, Якуб Колас, Максім Багдановіч і Кузьма Чорны. Школьнікам быў прадэманстраваны тэматычны відэаролік, з якога яны даведаліся, наколькі родная мова ўплывае на жыццё кожнага чалавека. З дапамогай гульняў «Перакладзі словы», «Назаві прыказку», «Казачныя героі» дзеці вучыліся свабодна валодаць беларускай мовай, прыгадвалі народныя прыказкі і высвятлялі, якія жывёлы часцей за ўсё сустракаюцца ў народных казках.

Асаблівую цікавасць у школьнікаў выклікаў майстар-клас па вырабу лялькі-мотанкі «Зайка на пальчык» кіраўніка гуртка «Скарбніца» аддзела традыцыйнага мастацтва і рамёстваў ДУК «Палац мастацтваў г. Бабруйска» Вольгі Прышчэпавай. Дзеці з захапленнем вучыліся вырабляць лялек, якія засталіся ім на памяць.

Таксама школьнікаў зацікавіла выстава дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Цудоўная скарбонка», якую падрыхвалі кіраўнікі гурткоў «Скарбніца» і «Мастерица» Вольга Прышчэпава і Таццяна Пукала. Лялькі з саломы і льну, вышытыя абярэгі, белы бусел як сімвал Беларусі – усё гэта народная творчасць, якая па сённяшні дзень захоўваецца і перадаецца маладому пакаленню.