Бобруйский новостной портал BOBRlife

Бобруйск — Новости — Новости Бобруйска — Погода — Курсы валют — Общественно-политическая газета — Бобруйский портал — Бобруйск новости — бобр лайф — бобрлайф — Зефир FM — Бабруйскае жыцце — бж — bobrlife

Зямлі маёй роднае слова. У Палацы мастацтваў Бабруйска святкавалi Дзень беларускага пісьменства

59 0

Зямлі маёй роднае слова. У Палацы мастацтваў Бабруйска святкавалi Дзень беларускага пісьменства

Штогод у першую нядзелю верасня наша краіна адзначае Дзень беларускага пісьменства. За сваю шматгадовую гісторыю гэта свята стала па-сапраўднаму значнай падзеяй культурнага жыцця краіны. Яго святкаванне – гэта дэманстрацыя непарушнага адзінства беларускага друкаванага слова і гісторыі беларускага народа, яго цеснай сувязі са славянскімі вытокамі, а таксама асэнсаванне гістарычнага шляху пісьменства і друку ў Беларусі.

4 верасня для падапечных Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Першамайскага раёна г. Бабруйска ў Палацы мастацтваў горада была праведзена літаратурна-музычная кампазіцыя «Зямлі маёй роднае слова», прысвечаная Дню беларускага пісьменства.

У мерапрыемстве прымалі ўдзел Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народны ансамбль танца «Юность», узорны харэаграфічны калектыў «Крынічка», харэаграфічны калектыў «Чабарок», народны ансамбль песні «Весялуха», удзельніцы народнага тэатра «Новая Эра» Ганна Дамброўская і Алеся Сандалава, а таксама салісты Палаца мастацтваў Алена Пінчук, Дзяніс Гарадноў і Дзмітрый Патапенка.

Таццяна Святцава, метадыст аддзела культурна-дасугавай дзейнасці
ДУК
«Палац мастацтваў г. Бабруйска»
Фота аўтара