
Зямлі маёй роднае слова. У Палацы мастацтваў Бабруйска святкавалi Дзень беларускага пісьменства
59 0
Штогод у першую нядзелю верасня наша краіна адзначае Дзень беларускага пісьменства. За сваю шматгадовую гісторыю гэта свята стала па-сапраўднаму значнай падзеяй культурнага жыцця краіны. Яго святкаванне – гэта дэманстрацыя непарушнага адзінства беларускага друкаванага слова і гісторыі беларускага народа, яго цеснай сувязі са славянскімі вытокамі, а таксама асэнсаванне гістарычнага шляху пісьменства і друку ў Беларусі.
4 верасня для падапечных Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Першамайскага раёна г. Бабруйска ў Палацы мастацтваў горада была праведзена літаратурна-музычная кампазіцыя «Зямлі маёй роднае слова», прысвечаная Дню беларускага пісьменства.
У мерапрыемстве прымалі ўдзел Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народны ансамбль танца «Юность», узорны харэаграфічны калектыў «Крынічка», харэаграфічны калектыў «Чабарок», народны ансамбль песні «Весялуха», удзельніцы народнага тэатра «Новая Эра» Ганна Дамброўская і Алеся Сандалава, а таксама салісты Палаца мастацтваў Алена Пінчук, Дзяніс Гарадноў і Дзмітрый Патапенка.

Таццяна Святцава, метадыст аддзела культурна-дасугавай дзейнасці
ДУК «Палац мастацтваў г. Бабруйска»
Фота аўтара
Читайте нас в Telegram-канале «Говорит и показывает Бобруйск».
также
-
Детская библиотека №6 Бобруйска: сквозь время с родным словом
-

«Сувязь пакаленняў»: в Бобруйске открылась выставка уникальных изделий, вязаных крючком
-

«Душевный фестиваль» в Минске: три дня живой музыки, традиций и любимых хитов
-
«От истоков до наших дней»: в Центре досуга и творчества Бобруйска состоялась праздничная встреча творческих коллективов
-

Низкий поклон за хлеб на столе. Шклов принял областные «Дажынкі-2026»









