Бобруйский новостной портал BOBRlife

Бобруйск — Новости — Новости Бобруйска — Погода — Курсы валют — Общественно-политическая газета — Бобруйский портал — Бобруйск новости — бобр лайф — бобрлайф — Зефир FM — Бабруйскае жыцце — бж — bobrlife

Жар-птушка прыляцела ў Бабруйск. Наш тэатр вярнуўся з Бранска з фестывалю

22 0

Жар-птушка прыляцела ў Бабруйск. Наш тэатр вярнуўся з Бранска з фестывалю

25 мая ў Бранску завяршыўся XXVI Міжнародны фестываль «Славянскія тэатральныя сустрэчы», які праходзіў у Бранскім абласным тэатры драмы імя Аляксея Талстога.

На сцэне Бранскага тэатра лепшыя спектаклі прадставілі тэатральныя калектывы з Варонежа, Бранска, Гомеля, Магілёва, Калугі, Валгаграда, Уладзіміра, Разані, Белгарада і… Бабруйска. Так, шаноўнае спадарства, сярод шаснаццаці спектакляў розных жанраў і фарматаў, ад якіх бранскія гледачы цягам дзевяці вечароў атрымлівалі асалоду, быў і наш спектакль «У спісах не значыўся» Б. Васільева ў рэжысуры З. Нуянзіна.

Глядацкі прыём нашага спектакля вызначыўся ўважлівасцю і разуменнем: на працягу ўсяго дзеяння ў зале панавала мёртвая цішыня. Больш за пяцьсот пар вачэй пільна сачылі за лёсамі герояў, расказанымі і паказанымі нашымі артыстамі. У момант выхаду артыстаў на паклон гледачы нават не адразу пачалі апладзіраваць: адчуванне трагізму не адпускала ў рэчаіснасць.

У адказ на падарункі, кветкі і прыз удзельніка фестывалю ў выглядзе жар-птушкі дырэктар нашага тэатра Вераніка Вінель падзякавала арганізатарам па-­беларуску: «Шаноўныя сябры, паважаныя калегі і гледачы! Вельмі рады зноў і зноў наведваць ваш горад! Дзякуем вам за цёплы прыём на фестывалі. Выказваем словы шчырай падзякі за шматгадовае сяброўства і плённае супрацоўніцтва! Быць сябрамі – быць разам – формула нашага агульнага поспеху».

Эксперты фестывалю адзначылі спектакль «У спісах не значыўся» спецыяльным прызам «За беражлівае захаванне памяці пра герояў Айчыны». І гэта вельмі слушна: беларусы заўсёды дбаюць пра захаванне гістарычнай памяці. І вельмі прыемна, калі гэта заўважаюць на міжнародных тэатральных форумах.

Віншуем усіх датычных з узнагародай!