Бобруйский новостной портал Bobrlife

Бобруйск — Новости —Новости Бобруйска — Погода — Курсы валют — Общественно-политическая газета — Навіны Бабруйска — Бобруйский портал —бобр лайф — Зефир FM

З 12 па 16 лістапада ў Бабруйску пройдзе VІІІ Рэспубліканскі фестываль нацыянальнай драматургіі імя В.І.Дуніна-Марцінкевіча

2 608 0

З 12 па 16 лістапада ў Бабруйску пройдзе VІІІ Рэспубліканскі фестываль нацыянальнай драматургіі імя В.І.Дуніна-Марцінкевіча

З 12 па 16 лістапада ў Бабруйску пройдзе VІІІ Рэспубліканскі фестываль нацыянальнай драматургіі імя В.І.Дуніна-Марцінкевіча.

Сяродудзельнікаў — прафесійныя тэатральныя калектывы з розных гарадоў Беларусі. Назва фестывалю сцвярджае той факт, што праграма яго
складаецца са спектакляў па творах толькі беларускіх драматургаў.

У конкурснай праграме «Спектакль тэатра драмы» і “Эксперымент” возьмуць удзел 11 спектакляў.

Традыцыйнай часткай праграмы фестывалю будзе праца творчай лабараторыі. Чыткі п’ес, лекцыі і прэзентацыі пры падтрымцы Цэнтра беларускай драматургіі і Цэнтра эксперыментальнай рэжысуры садзейнічаюць пошуку новых аўтараў у розных жанрах тэатральнага мастацтва, папулярызацыі твораў айчынных драматургаў, прыцягненне ўвагі да іх творчасці.

У фестывалі прымуць удзел:

1.Дзяржаўная ўстанова “Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы” Гісторыя кахання “Чорная панна Нясвіжа” А.Дудараў/ В.Раеўскі

2.Установа культуры «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь «Магілеўскі абласны драматычны тэатр” Творчы вечар «Канцэрт-жарт»
К.Бернэс/В.Галец

3.Дзяржаўная ўстанова “ Мозырскі драматычны тэатр імя І.Мележа” Драма “Людзі на балоце”          І. Мележ/ Р.Цыркін

4. Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа Цёмная камедыя са святлом у канцы тунэля “Метро” А.Савуха/А.Жыгур

5. Дзяржаўная ўстанова “Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь “Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі” Сатырычная камедыя “Мудрамер” М.Матукоўскі/А.Гарцуеў

6. Дзяржаўная ўстанова “Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь “Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы імя Ленінскага камсамола Беларусі”
Драматычная балада “Не пакідай мяне…” А.Дудараў/А.Козак

7. Новы драматычны тэатр г.Мінска
Камедыя “Нобелеўскі тыдзень”В.Пепеляеў/С.Кулікоўскі

8.Дзяржаўная ўстанова “Гомельскі гарадскі маладзёжны тэатр” Іранічная драма “Блытаніна”
А.Макейчык/Д.Фёдараў

9.Дзяржаўная ўстанова “Мінскі абласны драматычны тэатр” Драма “Сёстры Дастаеўскія”
Я.Конеў/В.Анісенка

10. Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр юнага гледача Жартаўніцтва “Сцяпан — вялікі пан”
А.Вольскі/ У.Савіцкі

11. Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь “Тэатр–студыя кінаакцёра УП “Нацыянальная кінастудыя “Беларусьфільм” Сатыра ў адной дзеі “Тэатр купца Япішкіна” Е.Міровіч/ А.Бяспалы,У. Грыцэўскі

Арганізатар фестывалю, Установа культуры “Магілёўскі абласны тэатр драмы і камедыі імя В.І.Дуніна-Марцінкевіча (г.Бабруйск)” выступіць з
па-за конкурсу са спектаклем Лірычная драма “Песя і Янко” А.Шульман, Я.Карпінскі/Т.Дарагабед