
Вялікдзень – гэта свята Хрыстовага Уваскрэсення і магчымасць для кожнага чалавека праз пакуты і выпрабаванні Збаўцы духоўна ачысціцца і атрымаць вечнае жыццё душы. Ён уваскрос, і кожнага з нас запрашае да жыцця. Жыцця ў праўдзе, у сапраўднай хрысціянскай мудрасці і мужнасці.
Будзьце рашучымі і адважнымі ў здзяйсненні добрых учынкаў! Няхай Ягоная перамога над смерцю і грахом падорыць нам супакой і надзею!
Ад шчырага сэрца віншую вас з Вялікднём! Жадаю усім нам быць працалюбівымі будаўнікамі Валадарства Божага, пяшчотна любіць адно аднаго, няспынна прабачаць, нястомна быць удзячнымі і ўважлівымі да патрэбаў блізкіх. Няхай моц Уваскрослага Хрыста падтрымае кожнага чалавека!
А яшчэ жадаю, каб вы, перажываючы гэта вялікае свята, наблізіліся да жывога і сапраўднага Бога. Каб у гэтыя дні абвязкова сустрэліся з блізкімі і падзяліліся з імі сваімі ўсмешкамі, сардэчным святлом і радаснай навіной: Хрыстос Уваскрос! Аллелюя!
Пробашч парафіі Беззаганнага
Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, ксёндз-канонік, дэкан Бабруйскага дэканата Андрэй Яркавец
Читайте нас в Telegram-канале «Говорит и показывает Бобруйск».
также
-
В Бобруйске 22 июня в 4 утра состоится митинг-реквием, посвящённый Дню всенародной памяти жертв Великой Отечественной войны и геноцида белорусского народа
-
Успейте подписаться на газету «Бабруйскае жыццё» – подписка до 25 июня!
-
Строительство жилья в Бобруйске: под личным контролем
-
Порядок должен быть во всем. Насущные вопросы обсудили на оперативном совещании в горисполкоме
-
В Бобруйске появится новый маршрут №55: пока он будет работать в тестовом режиме. Плюс расписание
