Бобруйский новостной портал Bobrlife

Бобруйск — Новости —Новости Бобруйска — Погода — Курсы валют — Общественно-политическая газета — Навіны Бабруйска — Бобруйский портал —бобр лайф — Зефир FM

У “Гіганце” капаюць бульбу

112 0

У “Гіганце” капаюць бульбу

Гэтая культура ў сельскагаспадарчым вытворчым кааператыве, як і зерневыя, у ліку асноўных: сёлета пад “другі хлеб” адведзена 500 гектараў. Больш за дзве трэці плошчаў ужо выкапана, сярэдняя ўра­джайнасць — каля 300 ц/га, у дзень нашага наведвання — 325 ц/га.

Ураджайнасць сёння добрая, бульбай задаволены,— кажа начальнік вытворчага ўчастка №1 СВК Уладзімір Лысянкоў, у суправаджэнні якога мы наведаліся на бульбяное поле. — Капаем беларускі гатунак “Брыз” другой рэпрадукцыі (садзілі таксама гатункі “Рэд Скарлет”, “Каралева Ганна” і “Маніфест”). Ураджай з поля дастаўляем у бульбасховішча, дзе, перш чым быць пакладзенымі на захаванне, клубні паддаюцца сартоўцы.

На полі ў 120 гектараў ва ўрочышчы Будка, дзе вяліся ў панядзелак работы, працавалі дзве адзінкі бульбаўборачнай тэхнікі. Запраўлялі новенькімі, набытымі ў гэтым годзе трактарамі DEUTZ-FAHR з бульбаўборачнымі камбайнамі Grimme Міхаіл Лявонавіч Чарноў і Віктар Віктаравіч Балыка з памочнікамі. На адвозцы клубняў — тры МАЗы пад упраўленнем Валерыя Ула­дзіміравіча Шэвялёва, Віктара Віктаравіча Шэвялёва і Сяргея Канстанцінавіча Педана.

Міхаіл ЧарноўВіктар БалыкаНачальнік вытворчага ўчастка №1 СВК “Гігант” Уладзімір Лысянкоў і вадзіцель Сяргей Педан

…На тэрыторыі бульбасховішча адчуваўся традыцыйны для гэтай пары рух і гу­дзенне сартавальнай машыны. Адзін за другім разгружаліся аўтамабілі з ураджаем. Імкліка перамяшчаліся сюды-туды кары з парожняй і напоўненай тарай. Увішна спраўляліся з сухім пустазеллем ды іншым рэдкім смеццем жанчыны ля канве­ера з харчовай бульбай.— Наша задача цяпер — выкапаць бульбу і якасна, з улікам усіх тэхналагічных патрабаванняў, пакласці на захаванне, — кажа старшыня СВК Васіль Пятровіч Жук.

Адначасова з капаннем бульбы ў “Гіганце” працягваюць закладку кукурузнага сіласу для жывёлы і ўжо вядуць уборку кукурузы на зерне на ўчастках, дзе яго вільгот­насць дазваляе. Апошняе толькі пачалі, намалот нязначны, так што гаварыць пра ўраджайнасць зерня, як тут кажуць, яшчэ рана.

 

Бобруйский районный исполнительный комитет