
У Бабруйску адзначылі Міжнародны дзень роднай мовы. Творчыя калектывы падарылі гледачам свята беларускага слова
100 0
З мэтай развіцця і ўзбагачэння культурнага жыцця нашага горада, актывізацыі мясцовай грамадскай ініцыятывы па падтрымцы нацыянальнай культуры і прыцягнення ўвагі шырокай грамадскасці 20 лютага ў ДУК «Палац мастацтваў г. Бабруйска» адбылася літаратурна-музычная гасцёўня «Гучы, родная мова», прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы.

У ходзе мерапрыемства вядучая звярнулася да гісторыі паходжання і станаўлення сучаснай беларускай літаратурнай мовы, прыгадала імёны тых, хто зрабіў усё, каб беларускае слова жыло ў вяках. Свае творчыя нумары гледачам падарылі: узорная харэаграфічная студыя «Бабраня», узорны харэаграфічны калектыў «Крынічка», вакальны ансамбль «Акцэнт», салістка вакальнай студыі «Індыга» Паліна Рэпянько, старшыня літаратурнага клуба «Сонечныя нівы» Надзея Акушка, член літаратурнага клуба «Сонечныя нівы» Тамара Станкевіч, удзельніцы тэатра «Новая Эра» Берта Глушэц і Алена Верасава, салісты вакальна-інструментальнага калектыву «Пра100р» Арцём Нікітко і Дзяніс Гарадноў.

Падсумоўваючы вынікі мерапрыемства, выкажам спадзяванне, што будучае пакаленне будзе берагчы і захоўваць галоўны нацыянальны скарб, і наша родная мова будзе гучаць вечна!
Таццяна Святцава, метадыст аддзела культурна-дасугавай дзейнасці ДУК «Палац мастацтваў г. Бабруйска». Фота Яўгеніі Малой.
Читайте нас в Telegram-канале «Говорит и показывает Бобруйск».
также
-

На «Славянском базаре в Витебске» представили первый белорусский 3D-мультфильм «Песня Сирин»
-
На «Славянском базаре» после долгого перерыва зазвучал джаз
-
Динамичные сюжеты, неожиданные повороты, интрига до последних страниц. Что читают бобруйчане
-
Награда из рук Президента. Гран-при детского музыкального конкурса получила белоруска Елизавета Цуприк
-
Сразу две именные звезды открыли на Площади лауреатов Летнего амфитеатра на «Славянском базаре»





