Бобруйский новостной портал Bobrlife

Бобруйск — Новости —Новости Бобруйска — Погода — Курсы валют — Общественно-политическая газета — Навіны Бабруйска — Бобруйский портал —бобр лайф — Зефир FM

Тэатральны восеньскі калейдаскоп

1 937 0

Тэатральны восеньскі калейдаскоп

Сапраўдны калейдаскоп тэатральных па­дзей будзе ў нашым горадзе гэтай восенню.

Верасень. Нашы гастролі ў Бранск з дзвюма спектаклямі. На сцэне ў Бабруйску – аднадзённыя гастролі тэатра «ТрыТфармаТ» з чудоўнай музычнай казачкай і эмацыянальнай камедыяй для дарослых, спектакль Сучаснага мастацкага тэатра з Мінска, кожную нядзелю – казкі для маленькіх гараджан. Удзел у тэатральным фестывалі «Дні Астроўскага ў Кастраме». Кастрама запрасіла наш тэатр да ўдзелу ў фестывалі другі раз (два гады назад мы ездзілі з «Лесам»). Ужо тады паміж намі завязаліся сяброўскія і творчыя адносіны, таму наш удзел у гэтым фестывалі – вельмі прыемная падзея для ўсіх. А як хораша было ізноў пабываць у горадзе на Волзе, які проста зачароўвае сваёй атмасферай казачнасці і нейкай душэўнай дабрыні. Цудоўна, што кіраўніцтва тэатра, нягледзячы на складанасці, знайшло сродкі на такую далёкую паездку. Спектакль «Пучына» Астроўскага мы ўзнавілі спецыяльна для паказу ў Кастраме, яго хораша ўспрымалі расійскія гледачы, а журы фестывалю ўзнагародзіла тэатр спецыяльным прызам «За выбар п’есы» (за ўсю гісторыю фестывалю гэта п’еса была паказана ўпершыню). Дарэчы, «Пучына», якая не ігралася на сцэне ў Бабруйску амаль сем год, зноў у рэпертуары тэатра, можна будзе ўбачыць гэту меладраму з рамансамі і песнямі XIX стагоддзя ў суботу, 13 кастрычніка.

//www.bobrlif.by/wp-content/uploads/2018/10/SDA_8163.jpg//www.bobrlif.by/wp-content/uploads/2018/10/puchina.jpg
//www.bobrlif.by/wp-content/uploads/2018/10/SDA_8076.jpg

Кастрычнік. Галоўная падзея вось-вось здзейсніцца: 5 кастрычніка тэатр імя В.І. Дуніна-Марцінкевіча адкрые свой 74-ы тэатральны сезон. Спецыяльна да адкрыцця мы падрыхтавалі новы спектакль, на яго прэм’еру можна будзе прыйсці не толькі 5-га, але і 6 кастрычніка ў 18 гадзін. Папярэджваю, смяяцца давядзецца шмат: камедыя А. Кароўкіна «Асцярожна! Цёткі!» сапраўды вельмі смешная, бо сітуацыя, у якую трапляюць дзве сястры сталага ўзросту, амаль неверагодная, яна паступова захоплівае ўсіх дзеючых асоб. Як хто выходзіць з тых неверагодных падзей і што з гэтага атрымаецца, вам і давядзецца ўбачыць. Як ужо распавядалася, рэжысёр спектакля – Т. Дарагабед, мастак – М. Дарагабед. Занятыя ў камедыі артысты – Ж. Зарэмба, А. Грахава, Т. Дарагабед, В. Бабініч, І. Бурак, Ю. Еўтушэнка, П. Хаджаеў, А. Чарнабылаў. Чакаем вас, паважаныя, на прэм’еры.
Далей у кастрычніку абменныя гастролі з даўнімі сябрамі – Калужскім тэатрам юнага гледача. Мы – да іх, яны – да нас на некалькі дзён. 11, 12 і 14 кастрычніка раніцай калужане пакажуць яркую вясёлую казку «Каза-Дзераза», а ўвечары 11 і 14 адбудзецца спектакль для дарослых «Музей згінуўшых рэчаў». Гэта будзе ­а­­дзін з прэм’ерных паказаў. Напрыканцы кастрычніка, 25-га і 26-га, да нас прыязджае даўні сябра – тэатр «З вуліцы руж» з Малдовы. Як заўсёды, у іх цікавы рэпертуар – казачка «Чараўнік смарагдавага горада» (25 і 26 качтрычніка раніцай), трагікамедыя «Аўтобус» (26 кастрычніка ў 18.00) і драма «Кветкі для Элджэрнона» (25-га ў 18 і 26-га ў 16 гадзін).
Усё гэта, апроч нашых спектакляў, – і на Малой сцэне, і на выездах, і ў асноўнай зале. Усе звесткі аб спектаклях можна знайсці на сайце нашага тэатра, на якім ёсць мноства інфармацыі аб усіх падзеях, рэпертуары, артыстах, гісторыі тэатра, фотаздымкі і г.д.

Лістапад. Тэатр чакае ўдзел у асноўным тэатральным конкурсе Беларусі – «Нацыянальная прэмія». Кампетэнтнае журы адабрала на «Нацыянальную прэмію» нашу гісторыю ў фотаздымках «Кропкі на часовай восі». Спектакль аб тым, што чалавека ратуюць ва ўсіх праявах складанага жыцця толькі любоў і надзея. Спектакль, які на апошнім фестывалі беларускай драматургіі імя В.І. Дуніна-Марцінкевіча атрымаў узнагароды ў пяці намінацыях. Вельмі хацелася б, каб яго пабачыў кожны жыхар Бабруйска. Пажадайце нам удачы!
Ну а калейдаскоп падзей працягне чарговая прэм’ера, якая адбудзецца 2 лістапада. Прыгожая лірычная камедыя – напэўна, так можна назваць наш будучы спектакль «Змешаныя пачуцці» амерыканскага драматурга Р. Баэра ў пастаноўцы Т. Траяновіч. Гэта будзе гісторыя аб адзіноце і каханні немаладых людзей, расказаная з цеплынёй і гумарам. У планах тэатра – напрыканцы лістапада паставіць яшчэ адзін прэм’ерны спектакль – «Вечар» А. Дударава, над якой працуе П. Мікулік
Вось асноўнае, з чаго і складаецца калейдаскоп, які заўсёды дае адчуванне чагосьці святочнага, прыемнага і жаданага. Няхай тэатр у Бабруйску будзе заўжды прыемным і жаданым для кожнага жыхара горада – і маленькага, і дарослага.