Бобруйский новостной портал BOBRlife

Бобруйск — Новости — Новости Бобруйска — Погода — Курсы валют — Общественно-политическая газета — Бобруйский портал — Бобруйск новости — бобр лайф — бобрлайф — Зефир FM — Бабруйскае жыцце — бж — bobrlife

«Табе, мой горад, прысвячаю!» Бобруйчане пачынаюць святкаваць Дзень вызвалення горада на Бярэзiне

96 0

«Табе, мой горад, прысвячаю!» Бобруйчане пачынаюць святкаваць Дзень вызвалення горада на Бярэзiне

Канцэртная праграма пад такой назвай у рамках святкавання Дня горада сабрала сёння дзяцей і дарослых, бабруйчан і гасцей на пляцоўцы ля Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Бабруйска на вуліцы Сацыялістычнай. Калектывы Цэнтра, а таксама гімназіі-каледжа мастацтваў нашага горада прадстаўляюць там свае найлепшыя творчыя нумары.

– Мы запрашаем усіх наведаць нашу святочную пляцоўку: разам з намі выказаць любоў роднаму гораду, падзякаваць жыхарам, якія сваёй працай робяць яго прыгожым і ўтульным для жыцця. Сённяшнія дзіцячыя нумары – пра любоў да зямлі і ўсяго жывога, да вялікай і малой Радзімы, пра традыцыі горада на Беразіне, услаўленне воінаў, якія 80 год таму здабылі Перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне. Пра сонца, мірнае блакітнае неба, дзяцінства – пра ўсё, што робіць чалавека шчаслівым, – адзначыла намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Наталія Кашо.

Канцэртная праграма будзе доўжыцца да 14 гадзін.

Алена КАРПЕНКА
Фота аўтара