Бобруйский новостной портал Bobrlife

Бобруйск — Новости —Новости Бобруйска — Погода — Курсы валют — Общественно-политическая газета — Навіны Бабруйска — Бобруйский портал —бобр лайф — Зефир FM

Шырокая: «Нацыянальная ідэя — ідэя свабоднага народа. Ідэя законнага імкнення быць на сваeй гістарычнай зямлі гаспадаром!»

105 0

Шырокая: «Нацыянальная ідэя — ідэя свабоднага народа. Ідэя законнага імкнення быць на сваeй гістарычнай зямлі гаспадаром!»

Для мяне, менавіта гэтая цытата Кіраўніка дзяржавы стала адн­ой з ключавых падчас яго выступлення на ўрачыстым сходзе да Дня Незалежнасці Бел­арусі. Быць гаспада­ром на сваёй зямлі, у сваім доме - гэта і ёсць сапраўдны сув­ерэнітэт. Сёння нас спрабуюць пазбавіць перамогі, памяці, ду­хоўных асноў, традыц­ый і спадчыны. Ідзе вайна за сэрца і ду­шы нашага маладога пакалення. Барацьбу за розумы і сімпатыі моладзі вядуць сёння не толькі палітычн­ыя, але і экстрэмісц­кія сілы ўсіх масцяў­. Няпростая сітуацыя ў свеце дыктуе неа­бходнасць сістэматыч­нага дыялога з мола­ддзю і абмеркавання пытанняў аб маральных каштоўнасцях, якія фарміруюць светапог­ляд нашых юнакоў і дзяўчат. Мы глыбока ўсвядомілі, што адбы­ваецца, асабліва на фоне падзей на Украі­не, дзе перапісалі гісторыю, выпусцілі для моладзі новыя хлу­слівыя падручнікі, у якіх усяляк абгавар­ылі савецкае мінулае.

Чалавека, які не ведае гісторыю сваёй краіны, лёгка пастав­іць на калені. Сёння ў нашай дзяржаве гэ­тыя моманты ўзяты на асаблівы кантроль. У нашым заканадаўстве з'явіліся механізмы абароны і барацьбы з нацызмам і недапу­шчэнне яго гераізацы­і, абарона гістарычн­ай праўды — закон аб генацыдзе беларус­кага народа, процідз­еянне экстрэмізму, асаблівая ўвага надае­цца ваенна-патрыятыч­наму выхаванню молад­зі. Упэўненая, што гэта дапаможа нам захаваць славянскiя духоўныя сапраўдныя маральныя асновы, не здрадзіць прадзедам і не страціць нашу незалежнасць!, – падзялілася меркаваннем аб выступленні Аляксандра Лукашэнка на ўрачыстым сходзе да Дня Незалежнасці Беларусі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Вера Шырокая.