
Прэзiдэнт павiншаваў суайчыннiкаў з Днём Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Беларусi
5 0
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка павiншаваў суайчыннiкаў з Днём Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
«Абраная народам трыяда дзяржаўных сімвалаў адлюстроўвае вопыт і традыцыі, няпросты гістарычны шлях нашай незалежнай і суверэннай дзяржавы, прыгажосць і самабытнасць сінявокай Беларусі. Яны разам з намі ў самыя адметныя моманты грамадскага жыцця і ўжо сталі неад'емнай часткай паўсядзённасці», – гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што павага да герба, сцяга і гімна яднае беларусаў і ўзмацняе патрыятычны настрой у адносінах да важкіх дасягненняў краіны і суайчыннікаў.
«І надалей гэтыя сімвалы будуць выклікаць пачуццё гонару, дачынення да лёсу Беларусі і адказнасці за яе будучыню», – падкрэслiў ён.
«Няхай у чыстым небе прыгожа лунае дзяржаўны сцяг, герб дэманструе ўсяму свету нашы волю, мудрасць і міралюбівасць, а душу кожнага кранаюць гукі дзіцячых галасоў падчас выканання гімна», – дадаў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў беларусам новых поспехаў і перамог, здароўя і дабрабыту.
Читайте нас в Telegram-канале «Говорит и показывает Бобруйск».
также
-
В войсковой части 5527 состоялось торжественное мероприятие, приуроченное ко Дню Государственного флага, Государственного герба и Государственного гимна Республики Беларусь
-
Под звуки марша. На Кургане Славы пронесли 100-метровое полотнище государственного флага
-

Прэзiдэнт павiншаваў суайчыннiкаў з Днём Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Беларусi
-
На вопросы соблюдения требований техрегламентов и стандартов ответит замначальника Могилевской областной инспекции Госстандарта. Звоните 20 мая
-
Поможет сенатор. Виктор Ананич проведет в Бобруйске прием граждан




