Бобруйский новостной портал Bobrlife

Бобруйск — Новости —Новости Бобруйска — Погода — Курсы валют — Общественно-политическая газета — Навіны Бабруйска — Бобруйский портал —бобр лайф — Зефир FM

Пачатак будаўніцтва крэпасці

503 0

Пачатак будаўніцтва крэпасці

Адносна гэтага пытання ў гістарычнай і краязнаўчай літаратуры ў апошнія дзесяцігоддзі напісана даволі шмат. І ўсё роўна ціка­васць у людзей не знікае, а хутчэй наадварот – узрастае. Выклікана гэта тым, што гараджане, ды і не толькі яны, імкнуцца даведацца як мага болей пра сваю малую радзіму. Улічваючы ж той факт, што крэпасць ва ўсе свае часы адыгрывала даволі значную ролю, безумоўна, і гэта адыграла яшчэ свой фактар. Немалаважнай акалічнасцю з’яўляецца і тое, што многія вядомыя дзяржаўныя і палітычныя, культурныя і літаратурныя дзеячы згадвалі ў сваіх дакументах і творах не толькі горад, але і фартэцыю ў ім, і гэта таксама падштурхоўвае зацікаўленасць да гістарычнага мінулага свайго краю.


Таму мы і на гэты раз прывядзем асноўныя факты (з вядомых нам на сённяшні момант) пра ўмовы і час узнікнення важнага стратэгічнага пункта на беразе Бярэзіны.


У 1810 годзе (дзень вядомы дакладна – 3 лютага) па загаду ваеннага міністра Расійскай імперыі Барклая дэ Толі з дзесятак груп вайсковых афіцэраў-кандуктараў (так тады называлі вайсковых інжынераў) тэрмінова каман­дзіруюцца ў заходнія раёны неабсяжнай дзяржавы з канкрэтнай задачай: адшукаць мясціны, найбольш прыдатныя для ўзвядзення новых, найноўшых, узброеных па навейшых узорах крэпасцей.

Так у раёне, трохкутніку паміж Рагачовам, Бабруйскам і Старым Быхавам, апынуўся і будучы найвядомейшы беларускі гісторык, краязаўца, міфолаг і архітэктар (а тады яшчэ просты паручнік) Тэадор Яфімавіч Нарбут. 

Менавіта гэты чалавек і стаў аўтарам нейкага першаснага варыянта будаўніцтва будучай крэпасці. Чаму першаснага? Таму што чынам быў занадта непадыходзячым да такіх спраў. Як пазней пераканаемся, гэтакую прапанову мог уносіць чалавек у званні не ніжэй за генеральскае. Ды і то далёка не кожны. Тым не меней, Тэадор Яфімавіч унёс прапанову ўзвесці цытадэль не ў Старым Быхаве, дзе знаходзіліся рэшткі былой славутай крэпасці, ды і само паселішча знаходзілася ў аналагічным геаграфічным размяшчэнні, менавіта ў Бабруйску. Зразумела, калі прыслухаліся да прапановы і довадаў на яе карысць, над генеральным планам пачалі праца­ваць куды больш сталыя кандуктары, чым малады паручнік. Толькі ж і факты – рэч сур’ёзная, і гэта не змяншае ролю Т. Нарбута перад Бабруйскам у плане ягонага далейшага ўсхвалення і згадвання ў гісторыі.

І ўсё роўна ў сэнсе будаўніцтва крэпасці на Бярэзіне не ўсё адбывалася так проста і адназначна, як хацелася б яе аўтарам (пішам ужо аўтарам, бо прыпісваць заслугі толькі аднаму нейкаму чалавеку, няхай сабе ён і ставіў свой подпіс на агромністых чарцяжах, нам не выпадае). 

Вядомы архіўны дакумент, які пралівае святло на многія аспекты гэтага пытання. 9 мая 1810 года пазначана чарговая дэпеша. «Генарал-майору Опперману (Аперман Карл Іванавіч, пазней генерал-лейтэнант рускай арміі, граф, кавалер найвышэйшага ордэна Андрэя Першазванага, фартыфікатар, які склаў (афіцыйна) генеральны план забудовы Бабруйскай і Брэс­цкай крэпасцей і Дынабургскага ўмацавання. Яго імем названа абарончая вежа ў вусці р. Бабруйкі (там, дзе сёння следчы ізалятар) і новая вуліца ў рэштках сённяшняй цытадэлі). Второе представление Вашего превосходительства об укреплении гор. Бобруйска его Императорское Величество утвердить соизволил.
Прошу теперь же поспешить доставить ко мне планы с прожектами и сметами предполагаемой крепости и в то же время уведомить, какие именно должно будут занять помещичьи земли, городской лес, монастырские развалины и проч. Дабы я мог в распоряжении по сему сделать предписание генералу Милорадовичу.
Само собой разумеется, что такое предназначение должно быть в непроницаемой тайне, ибо в противном случае владельцы за уступку имения своего потребовать могут чрезвычайно дорогой платы.
Барклай де Толли».

Міністр нездарма хваляваўся: ён выдатна разумеў і ведаў, чым могуць абярнуцца для дзяржаўнай казны любыя «лішнія» звесткі пра ўзвядзенне будучай крэпасці. Тое, што амаль удалося схаваць у Бабруйску, не надта атрымалася праз дзесятак-другі гадоў у таго ж Апермана ў Брэ­сце, дзе мясцовыя жыхары ў астранамічных прапорцыях завышалі кошты сваіх зямельных надзелаў.


4 чэрвеня былі распачаты земляныя работы па ўзвя­дзенні крэпасці ў Бабруйску. 


«Военному министру. 21 июня 1810 г. Из Киева (тэрыторыя Бабруйшчыны адносілася да Кіеўскай ваеннай акругі).
В г. Бобруйске крепостные работы сего месяца 4 числа начаты, и во исполнение высочайшей его Императорского Величества воли г. инженер Генерал-Майор ф. Фелькерзам в управление оными вступил.
В чем Вашему Высокопревосходительству имею честь донести.
Ген. от инфант. Милорадович».
Як бачым, сам генеральны план яшчэ быў не зацверджаны імператарам і знаходзіўся ў яго на праглядзе, а падрыхтоўчыя работы вяліся поўным ходам: перакідваліся вайсковыя падраз­дзяленні, на плечы якіх выпадала самая цяжкая праца – земляная. Вядомая справа: там, дзе вялікая скучанасць людзей, заўсёды з’яўляецца шмат хворых і фізічна знясіленых работнікаў. Таму ўжо на тэрыторыі, па плане прадугледжанай пад крэ­пасць, быў тэрмінова арганізаваны шпіталь.
Справа імкліва рухалася наперад, і ўжо 10 жніўня царом Аляксандрам быў афіцыйна зацверджаны даклад ваеннага міністра Барклая дэ Толі аб будаўніцтве Бабруйскай крэпасці.
«1810 г. Августа 10. Высочайше утвержденный доклад Военного министра. О построении новой крепости в Бобруйске.


Доклад. В числе мер, какие признаны нужными для приведения в лучшее устройство крепостей, по пространству Нашей Империи расположенных, относится и построение новой крепости в Бобруйске.


Крепость сия поучает свое образование по плану и сметам, удостоенным Высочайшей Вашего Императорского Величества апробации в 20 день минувшего июня.
Построение оной поручено инженеру Генерал-Майору ф. Фелькерзаму, а для выигрывания времени сделаны предварительно следующие распоряжения:
1. Для скорейшего и безостановочного продолжения начатых с 4 июня крепостных работ прикомандировано 12 батальонов из резервной армии, состоящих под командою Генерала от инфантерии Милорадовича, и три роты пионер (так тады называлі ў вой­ску сапёраў) с потребным числом артиллерийских лошадей и повозок.
2. Об удовлетворении обывателей за дома и места, отходящие под крепостные строения, учреждена особая Комиссия из военных и гражданских чиновников под руководством Генерал-Майора ф. Фелькерзама…
6. Состоящий внутри крепости бывший Иезуитский костел предписано Генерал-Майору ф. Фелькерзаму немедленно исправить и обратить в цейхгаузы для артиллерийских надобностей; а для построения Артиллерийского Арсенала на развалинах монастыря прожектировать чертеж и смету…
7. Чтобы из пороховых погребов, назначенных в самой крепости Г. ф. Фелькерзамом, выстроить только 5, а 6 в особом укреплении на правом берегу речки Бобруйки. Чтобы госпиталь, назначенный к построению по плану, 20 июня конфирмованному, в самой крепости, расположить в том же укреплении, где таковое заведение по тому признается выгоднейшим, что будет стоять ниже города по течению реки.
Резолюция. «Быть по сему».
Аляксей Ненадавец.