Бобруйский новостной портал BOBRlife

Бобруйск — Новости — Новости Бобруйска — Погода — Курсы валют — Общественно-политическая газета — Бобруйский портал — Бобруйск новости — бобр лайф — бобрлайф — Зефир FM — Бабруйскае жыцце — бж — bobrlife

Хлеб усяму галава. Навучэнцы каледжа наведалі «Домочай»

65 0

Хлеб усяму галава. Навучэнцы каледжа наведалі «Домочай»

Цікавую і пазнавальную экскурсію для навучэнцаў медыцынскага каледжа наладзілі сёння ў Бабруйскім філіяле ААТ «Булачна-кандытарская кампанія «Домочай» – мерапрыемства прайшло ў рамках Рэспубліканскага марафону моладзі і студэнцтва.

Намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Таццяна Ерафеева распавяла маладым людзям пра гісторыю прадпрыемства, прадукцыю, якая вырабляецца, дасягненні калектыва Бабруйскага філіяла і кампаніі «Домочай» у цэлым.

У цэхах будучыя гаспадыні паглядзелі, як замешваецца цеста, падыходзіць, як фармуюцца і выпякаюцца хлебабулачныя вырабы. «Хочацца, каб моладзь ведала цану хлебу і тое, чаму яго трэба берагчы», – заўважыла Таццяна Станіславаўна.

– Попыт на нашу прадукцыю зразумелы: хлеб вырабляем па традыцыйнай тэхналогіі – шматстадыйнай схеме прыгатавання жытнёва-пшанічных і пшанічных хлябоў: на рошчынах і заквасках, – дадала галоўны тэхнолаг Таццяна Сілкова.

Да слова сказаць, сёння Бабруйскі філіял ААТ «Булачна-кандытарская кампанія «Домочай» выпускае хлеб, хлебабулачныя і кандытарскія вырабы – усяго больш за 150 відаў прадукцыі, якая карыстаецца попытам не толькі на Бабруйшчыне, але і далёка за яе межамі.

Алена Карпенка
Фота аўтара