У дзіцячай школе мастацтваў №1 імя Я.К. Цікоцкага 28 лютага адбылося старажытнае фальклорнае свята «Гуканне вясны». Юныя музыкі развіталіся з зімой і паклікалі вясну.
Навучэнцы школы прынялі ўдзел у прыгожым веснавым абрадзе, калі людзі здаўна ўслаўлялі птушак – вестуноў вясны, што вярталіся з выраю і прыносілі з сабою цяпло, радавалі шчабятаннем. Весела паспаборнічалі дзеці з зімою ў гульнях і ўзгадалі зімнія забавы, адгадвалі загадкі. Разам з вакальным ансамблем «Карагод» (кіраўнік – М.В. Арцёмчык) спявалі беларускія песні і ўдала ігралі на музычных інструментах, зазываючы вясну-красну. Прыгажуня прыйшла на сустрэчу з падарункамі: веткі дрэва сімвалізуюць абуджэнне прыроды, званочкі – веснавую навальніцу, мяцёлка – маланку, пуга – чысты дожджык для будучага ўраджаю. Падчас свята ўдзельнікі дакрануліся да жыцця продкаў з іх паважлівымі адносінамі да сонейка і зямлі, роднай прыроды.
Вясна-красна пажадала ўсім шчасця гарою, на стале – заўсёды пірагоў смачных, дзеткам – багата здароўя і розуму. Напрыканцы фальклорнага мерапрыемства дзеці спрытна станчылі беларускую польку

Читайте нас в Telegram-канале «Говорит и показывает Бобруйск».
также
-

На «Славянском базаре в Витебске» представили первый белорусский 3D-мультфильм «Песня Сирин»
-
На «Славянском базаре» после долгого перерыва зазвучал джаз
-
Динамичные сюжеты, неожиданные повороты, интрига до последних страниц. Что читают бобруйчане
-
Награда из рук Президента. Гран-при детского музыкального конкурса получила белоруска Елизавета Цуприк
-
Сразу две именные звезды открыли на Площади лауреатов Летнего амфитеатра на «Славянском базаре»




