Бобруйский новостной портал Bobrlife

Бобруйск — Новости —Новости Бобруйска — Погода — Курсы валют — Общественно-политическая газета — Навіны Бабруйска — Бобруйский портал —бобр лайф — Зефир FM

Для навучэнцаў сярэдняй школы №2 г. Бабруйска правялі майстар-клас па выцінанцы «Велікоднае яйка»

29 0

Для навучэнцаў сярэдняй школы №2 г. Бабруйска правялі майстар-клас па выцінанцы «Велікоднае яйка»

17 красавіка ў цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы імя А. П. Гайдара член Беларускага саюза майстроў народнай творчасці, майстар народных промыслаў аддзела традыцыйнага мастацтва і рамёстваў ДУК «Палац мастацтваў г. Бабруйска» Любоў Аляксандраўна Гарбар правяла майстар-клас па выцінанцы «Велікоднае яйка» для навучэнцаў 4 класа ДУА «Сярэдняя школа №2 г. Бабруйска». Навучэнцы даведаліся, што выцінанка – гэта мастацтва выразання карункавых узораў з белай і каляровай паперы, якое дасягнула высокага мастацкага ўзроўню. Яно стала распаўсюджана ў народным побыце беларусаў у сярэдзіне ХІХ стагоддзя як спосаб аздаблення інтэр'ера традыцыйнага жылля і было адноўлена як від дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў канцы ХХ стагоддзя. Сучасная выцінанка стала сапраўдным мастацтвам, працягваючы пры гэтым традыцыі продкаў. У 2021 годзе выцінанцы быў нададзены статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Любоў Аляксандраўна расказала школьнікам аб асаблівасцях тэхнікі ажурнага выразання з паперы, аб матэрыялах для работы, аб тэхніцы бяспекі пры рабоце з інструментамі і матэрыяламі. Кожны ўдзельнік творчых заняткаў навучыўся выразаць з каляровай паперы самы вядомы сімвал Вялікадня – велікодныя яйкі.

Майстар-клас суправаджала выстава выцінанкі майстра.  Загадчык аддзела традыцыйнага мастацтва и рамёстваў ДУК «Палац мастацтваў г. Бабруйска» Ірына Цыганкова. Фота аўтара.