
Для навучэнцаў сярэдняй школы №2 г. Бабруйска правялі майстар-клас па выцінанцы «Велікоднае яйка»
32 0

17 красавіка ў цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы імя А. П. Гайдара член Беларускага саюза майстроў народнай творчасці, майстар народных промыслаў аддзела традыцыйнага мастацтва і рамёстваў ДУК «Палац мастацтваў г. Бабруйска» Любоў Аляксандраўна Гарбар правяла майстар-клас па выцінанцы «Велікоднае яйка» для навучэнцаў 4 класа ДУА «Сярэдняя школа №2 г. Бабруйска».
Навучэнцы даведаліся, што выцінанка – гэта мастацтва выразання карункавых узораў з белай і каляровай паперы, якое дасягнула высокага мастацкага ўзроўню. Яно стала распаўсюджана ў народным побыце беларусаў у сярэдзіне ХІХ стагоддзя як спосаб аздаблення інтэр'ера традыцыйнага жылля і было адноўлена як від дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў канцы ХХ стагоддзя. Сучасная выцінанка стала сапраўдным мастацтвам, працягваючы пры гэтым традыцыі продкаў. У 2021 годзе выцінанцы быў нададзены статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь.
Любоў Аляксандраўна расказала школьнікам аб асаблівасцях тэхнікі ажурнага выразання з паперы, аб матэрыялах для работы, аб тэхніцы бяспекі пры рабоце з інструментамі і матэрыяламі. Кожны ўдзельнік творчых заняткаў навучыўся выразаць з каляровай паперы самы вядомы сімвал Вялікадня – велікодныя яйкі.
Майстар-клас суправаджала выстава выцінанкі майстра.
Загадчык аддзела традыцыйнага мастацтва и рамёстваў ДУК «Палац мастацтваў г. Бабруйска» Ірына Цыганкова. Фота аўтара.
Читайте нас в Telegram-канале «Говорит и показывает Бобруйск».
также
-
Сила искусства. Максим Гурин посетил Международный пленэр по керамике «Арт-Жыжаль»
-
Зрелищный обжиг главной скульптуры пленэра «Арт-Жыжаль» состоится в Вербках 25 июля
-
Духовное наследие. В Бобруйске проходит выставка-конкурс «Цветы для Святой Елисаветы»
-
Философия глины и магия огня. Как проходит XIX пленэр по керамике «Арт-Жыжаль»
-
Гран-при конкурса исполнителей «Славянского базара» завоевала певица из Казахстана Алмагуль Батталиева
