Бобруйский новостной портал BOBRlife

Бобруйск — Новости — Новости Бобруйска — Погода — Курсы валют — Общественно-политическая газета — Бобруйский портал — Бобруйск новости — бобр лайф — бобрлайф — Зефир FM — Бабруйскае жыцце — бж — bobrlife

Дарагія браты і сёстры ў Хрысце, паважаныя бабруйчане і ўсе людзі добрай волі!

35 0

Дарагія браты і сёстры ў Хрысце, паважаныя бабруйчане і ўсе людзі добрай волі!

Хрыстос Уваскрос! Гэтыя словы не проста як прывітанне, а як галоўная вестка ў жыцці чалавека.

Вялікдзень – гэта перамога святла над цемрай, жыцця над смерцю, любові над нянавісцю. У гэты дзень мы ўспамінаем, што Гасподзь, прайшоўшы праз пакуты і крыж, знішчыў сілу смерці. Ён паказаў нам, што няма такога смутку, які б не асвяціла Ягоная любоў.

Часта ў жыцці сустракаемся з цяжкасцямі, слёзы, страты. Здаецца, што вось яна – пятніца, і зямля дрыжыць ад болю. Але Вялікдзень нагадвае нам: пасля пятніцы заўсёды прыходзіць нядзеля. Не бойцеся цемры, бо Хрыстос ужо асвяціў яе святлом Свайго Уваскрасення.

Я хачу пажадаць вам, каб радасць гэтага дня заставалася з вамі не толькі на тыдзень, але на ўсё жыццё. Няхай у вашых душах пануе супакой, у дамах – дабрабыт, а ў сем’ях – згода.

Няхай Уваскрослы Хрыстос блаславіць усе вашы добрыя учынкі, асвяціць вашыя штодзённыя клопаты і напоўніць сэрцы светлай надзеяй. Прабачайце адзін аднаму крыўды, як і Хрыстос дараваў нам.

Віншую вас са святлом Хрыстовага Уваскрасення! Няхай Божае благаславенне будзе з вамі сёння і заўсёды! Хрыстос Уваскрос! Сапраўды Уваскрос!

Ксёндз Андрэй Таўрук, пробашч парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Бабруйску