Бобруйский новостной портал BOBRlife

Бобруйск — Новости — Новости Бобруйска — Погода — Курсы валют — Общественно-политическая газета — Бобруйский портал — Бобруйск новости — бобр лайф — бобрлайф — Зефир FM — Бабруйскае жыцце — бж — bobrlife

Бабруйскі раён наведаў мітрапаліт Веніямін

126 0

Бабруйскі раён наведаў мітрапаліт Веніямін

Надоўга запомніцца сённяшні дзень прыхаджанам храма Святой Жываначальнай Тройцы ў вёсцы Туркі ды іншым жыхарам Бабруйскага раёна: у трэці дзень прастольнага свята Тройцы царкву наведаў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Веніямін.

Мітрапаліт Веніямін узначаліў Боскую літургію. Звярнуўшыся да прыхаджан, падзякаваў праваслаўным вернікам за тое, што ушанавалі прастольнае свята — сем’ямі прыйшлі ў храм. Нагадаў аб бязмежнай божай ласцы, аб вялікай сіле божага слова, аб ачышчэнні, станоўчым пераўвасабленні, натхненні, якое дае чалавеку наведванне храма. Ён падзякаваў іераманаху Елісею, настаяцелю царквы ў Турках, за ўтрыманне яе ў належным стане, прыхаджанам — за выдатную падрыхтоўку да святочнага богаслужэння. Прыняўшы ўдзел у мерапрыемствах да дня вёскі, выказаў словы падзякі старшыні Бабруйскага райвыканкама Аляксандру Сухадольскаму за тое, што ў раёне падтрымліваецца адраджэнне колішняй традыцыі — збірацца на прастольныя святы талакой: наведаць храм, сустрэцца з роднымі, набыць неабходнае.

Алена КАРПЕНКА. Фота Віктара ШЭЙКІНА.