Бобруйский новостной портал BOBRlife

Бобруйск — Новости — Новости Бобруйска — Погода — Курсы валют — Общественно-политическая газета — Бобруйский портал — Бобруйск новости — бобр лайф — бобрлайф — Зефир FM — Бабруйскае жыцце — бж — bobrlife

Асартымент шырокі, тавары якасныя. “Евроопт” на Мінскай наведала маніторынгавая група

342 0

Асартымент шырокі, тавары якасныя. “Евроопт” на Мінскай наведала маніторынгавая група

Дастатковасць асартыменту, якасць прадукцыі, цана — тое, на што звяртаюць увагу прадстаўнікі дэпутацкага корпуса і гарадской вертыкалі падчас правядзення на працягу года маніторынгу гандлёвых аб’ектаў розных форм уласнасці.
Сёння з гэтай нагоды дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Антон Каранкевіч і намеснік начальніка ўпраўлення-начальнік аддзела арганізацыі спажывецкага рынка харчовымі і нехарчовымі таварамі Бабруйскага гарвыканкама Ігар Несцяровіч пабывалі ў гіпермаркеце “Евроопт”, што на вул. Мінскай у Бабруйску. Прааналізавалі цану, шырыню асартыменту сацыяльна-значных груп тавараў: гародніны, круп, алею, мясной і малочнай прадукцыі, пацікавіліся ўмовамі іх захавання.


— Звяртаем увагу таксама і на раскладку тавараў у гандлёвай зале. Прадукцыя айчынных вытворцаў — і гэта адно з патрабаванняў — трэба каб размяшчалася ў зонах, найбольш набліжаных да кас, і на паліцах на ўзроўні вачэй пакупнікоў, — адзначыў парламентарый.
Асобная ўвага была засяроджана на таварах з сімволікай Рэспублікі Беларусь. Іх асартымент, як аказалася, у магазіне “Евроопт” на Мінскай шырокі, размяшчаецца атрыбутыка ў зручным для пакупнікоў месцы.

Тэкст і фота Алены Карпенкі.