Бобруйский новостной портал BOBRlife

Бобруйск — Новости — Новости Бобруйска — Погода — Курсы валют — Общественно-политическая газета — Бобруйский портал — Бобруйск новости — бобр лайф — бобрлайф — Зефир FM — Бабруйскае жыцце — бж — bobrlife

Ад Бабруйска да Мінска: дзеці з 6 дзіцячых дамоў малююць разам з sertsa®

41 0

Ад Бабруйска да Мінска: дзеці з 6 дзіцячых дамоў малююць разам з sertsa®

У межах сацыяльнага праекта «Сэрца маленькага беларуса» дзеці ва ўзросце ад 5 да 17 гадоў з 6 устаноў краіны прадэманструюць свае малюнкі на вольную тэму. Праект праходзіць пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

21 жніўня ў 11.00 адбудзецца невялікая выстава малюнкаў жыхароў дзіцячага дома г. Бабруйска (вул. Пушкіна, 234). А таксама сустрэча з аніматарам і супрацоўнікамі брэнда sertsa®, які падрыхтаваў карысныя падарункі для дзіцячай установы.

- Праект «Сэрца маленькага беларуса» — гэта не проста творчая акцыя. Гэта наш спосаб дапамагчы дзецям адчуць, што іх галасы значныя, а мары — дасягальныя, - кажа заснавальніца беларускага брэнда sertsa® Вольга Комлік. - Праз мастацтва мы ствараем прастору, дзе кожны малюнак стане гісторыяй, кожнае сэрца — чутным, а кожнае дзіця адчуе, што яго бачаць і падтрымліваюць.

Што далей?

Лепшыя работы дзяцей з усіх 6 устаноў трапяць на агульнакраявую выставу «Мацярынства і дзяцінства» - унікальную прастору з таварамі для дзяцей, займальнымі мерапрыемствамі і падарункамі. Яна адбудзецца 17-19 кастрычніка ў Мінску (Falcon Club Арэна), уваход вольны (падрабязнасці на mamaexpo.by). На выставе будзе магчымасць не только пазнаёміцца з малюнкамі, але і ўбачыць рэалізацыю лепшых на яскравых паштоўках.

Праект «СЭРЦА маленькага беларуса» - частка сацыяльнай ініцыятывы беларускага брэнда sertsa®. Мы верым, што здароўе - гэта не толькі медыцына, але і ўвага да чалавека. Так, у 2024 годзе мы даравалі 500 танометраў беларускаму таварыству інвалідаў па зроку, выпускнікам БДМУ - прафесійныя стэтаскопы, віншавалі сумесна з Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны з Днем Перамогі - больш за 1500 танометраў атрымалі ветыраны Вялікай айчыннай вайны. Дадаткова з гэтымі праектамі вы можаце пазнаёміцца на sertsa.com