Бобруйский новостной портал BOBRlife

Бобруйск — Новости — Новости Бобруйска — Погода — Курсы валют — Общественно-политическая газета — Бобруйский портал — Бобруйск новости — бобр лайф — бобрлайф — Зефир FM — Бабруйскае жыцце — бж — bobrlife

8 и 9 сентября в театре им.В.И.Дунина-Марцинкевича состоится премьера – мюзикл-эскапада в двух действиях «НЕСЦЕРКА» (12+)

35 0

8 и 9 сентября в театре им.В.И.Дунина-Марцинкевича состоится премьера – мюзикл-эскапада в двух действиях «НЕСЦЕРКА» (12+)

8 и 9 сентября в Могилевском областном театре драмы и комедии им.В.И.Дунина-Марцинкевича состоится премьера – мюзикл-эскапада в двух действиях «НЕСЦЕРКА» (12+).

Музыка- Рыгор Сурус

П'еса і вершы -  Віталь і Артур  Вольскі

Рэжысёр-пастаноўшчык – Зміцер Нуянзін

Сюжэт камедыі «Несцерка»,  пабудаваны паводле матываў беларускіх народных казак, актуальны і сёння: папулярызуе нацыянальны сюжэт і мову, раскрывае асаблівасці нацыянальнага характару беларуса.   Ён уяўляе сабой шэраг займальных прыгодаў, якія здараюцца з галоўнымі персанажамі.

На працягу ўсёй п’есы прасочваецца некалькі сюжэтных ліній: лінія Несцеркі, які ратуецца ад шляхцюкоў, якія абвінавачваюць яго ў наўмысным шкодніцтве, лінія кахання Юрася і Насці, лінія шкаляра Самахвальскага, які прэтэндуе на найхутчэйшае ўзыходжанне да кар’ерных вяршынь.

Вельмі важна вучыць сённяшнюю моладзь з павагай ставіцца да беларускай мовы, а таксама размаўляць на ёй, таму што аблічча кожнай нацыі вызначае нацыянальная культура: разнастайная мастацкая творчасць, народныя рамёствы, традыцыі і звычаі. Таму першы абавязак кожнага з нас – валодаць роднай мовай – жыватворнай крыніцай нацыянальнай культуры. Мэта пастаноўкі — актуалізаваць  для падлеткаў, у першую чаргу, вобраз народнага беларускага героя Несцеркі, паказаць, што ён нічым не горшы за Гары Потэра ці Аладзіна, напрыклад.