Бобруйский новостной портал BOBRlife

Бобруйск — Новости — Новости Бобруйска — Погода — Курсы валют — Общественно-политическая газета — Бобруйский портал — Бобруйск новости — бобр лайф — бобрлайф — Зефир FM — Бабруйскае жыцце — бж — bobrlife

Касцюковічы перадалі літаратурную эстафету: у наступным годзе свята пройдзе ў Маладзечна

4 0

Касцюковічы перадалі літаратурную эстафету: у наступным годзе свята пройдзе ў Маладзечна

Святочным гала-канцэртам і перадачай сімвалічнага вымпела будучай сталіцы Дня беларускага пісьменства завяршылася асноўная праграма першага дня рэспубліканскага свята ў Касцюковічах. Літаратурную эстафету ў 2027 годзе прыме Маладзечна, сообщает Mogilevnews.by.

Сімвалічны вымпел старшыня Касцюковіцкага райвыканкама Наталля Асмалоўская перадала старшыні Маладзечанскага райвыканкама Паўлу Губко. Прымаючы эстафету, Павел Валянцінавіч адзначыў, што Маладзечанскі раён з вялікай адказнасцю ставіцца да права прыняць галоўнае літаратурнае свята краіны.

Маладзечанская зямля была і застаецца адным з цэнтраў культурнага жыцця Міншчыны. З гэтым краем звязаны імёны Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча і іншых знакавых постацей беларускай культуры. Упэўнены, што Дзень беларускага пісьменства дасць новы імпульс для новых ідэй і праектаў, — адзначыў старшыня райвыканкама.

Ён запрасіў удзельнікаў і гасцей свята ў наступным годзе наведаць Маладзечна і разам напісаць новую старонку ў гісторыі Дня беларускага пісьменства.