Бобруйский новостной портал BOBRlife

Бобруйск — Новости — Новости Бобруйска — Погода — Курсы валют — Общественно-политическая газета — Бобруйский портал — Бобруйск новости — бобр лайф — бобрлайф — Зефир FM — Бабруйскае жыцце — бж — bobrlife

«Гуканне вясны». Фальклорнае свята прайшло ў дзіцячай школе мастацтваў №1 Бабруйска

136 0

«Гуканне вясны». Фальклорнае свята прайшло ў дзіцячай школе мастацтваў №1 Бабруйска

У дзіцячай школе мастацтваў №1 імя Я.К. Цікоцкага 28 лютага адбылося старажытнае фальклорнае свята «Гуканне вясны». Юныя музыкі развіталіся з зімой і паклікалі вясну. Навучэнцы школы прынялі ўдзел у прыгожым веснавым абрадзе, калі людзі здаўна ўслаўлялі птушак – вестуноў вясны, што вярталіся з выраю і прыносілі з сабою цяпло, радавалі шчабятаннем. Весела паспаборнічалі дзеці з зімою ў гульнях і ўзгадалі зімнія забавы, адгадвалі загадкі. Разам з вакальным ансамблем «Карагод» (кіраўнік – М.В. Арцёмчык) спявалі беларускія песні і ўдала ігралі на музычных інструментах, зазываючы вясну-красну. Прыгажуня прыйшла на сустрэчу з падарункамі: веткі дрэва сімвалізуюць абуджэнне прыроды, званочкі – веснавую навальніцу, мяцёлка – маланку, пуга – чысты дожджык для будучага ўраджаю. Падчас свята ўдзельнікі дакрануліся да жыцця продкаў з іх паважлівымі адносінамі да сонейка і зямлі, роднай прыроды.Вясна-красна пажадала ўсім шчасця гарою, на стале – заўсёды пірагоў смачных, дзеткам – багата здароўя і розуму. Напрыканцы фальклорнага мерапрыемства дзеці спрытна станчылі беларускую польку