Бобруйский новостной портал BOBRlife

Бобруйск — Новости — Новости Бобруйска — Погода — Курсы валют — Общественно-политическая газета — Бобруйский портал — Бобруйск новости — бобр лайф — бобрлайф — Зефир FM — Бабруйскае жыцце — бж — bobrlife

У Бабруйску адзначылі Міжнародны дзень роднай мовы. Творчыя калектывы падарылі гледачам свята беларускага слова

100 0

У Бабруйску адзначылі Міжнародны дзень роднай мовы. Творчыя калектывы падарылі гледачам свята беларускага слова

З мэтай развіцця і ўзбагачэння культурнага жыцця нашага горада, актывізацыі мясцовай грамадскай ініцыятывы па падтрымцы нацыянальнай культуры і прыцягнення ўвагі шырокай грамадскасці 20 лютага ў ДУК «Палац мастацтваў г. Бабруйска» адбылася  літаратурна-музычная гасцёўня «Гучы, родная мова», прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы.

У ходзе мерапрыемства вядучая звярнулася да гісторыі паходжання і станаўлення сучаснай беларускай літаратурнай мовы, прыгадала імёны тых, хто зрабіў усё, каб беларускае слова жыло ў вяках. Свае творчыя нумары гледачам падарылі: узорная харэаграфічная студыя «Бабраня», узорны харэаграфічны калектыў «Крынічка», вакальны ансамбль «Акцэнт», салістка вакальнай студыі «Індыга» Паліна Рэпянько, старшыня літаратурнага клуба «Сонечныя нівы» Надзея Акушка, член літаратурнага клуба «Сонечныя нівы» Тамара Станкевіч, удзельніцы тэатра «Новая Эра» Берта Глушэц і Алена Верасава, салісты вакальна-інструментальнага калектыву «Пра100р» Арцём Нікітко і Дзяніс Гарадноў.

Падсумоўваючы вынікі мерапрыемства, выкажам спадзяванне, што будучае пакаленне будзе берагчы і захоўваць галоўны нацыянальны скарб, і наша родная мова будзе гучаць вечна!

Таццяна Святцава, метадыст аддзела культурна-дасугавай дзейнасці ДУК «Палац мастацтваў г. Бабруйска». Фота Яўгеніі Малой.