

Актыўную гульнёвую праграму «Па вуліцах роднага горада» наладзіў сёння на плошчы Перамогі Цэнтр турызму, краязнаўства і экскурсій дзяцей і моладзі Бабруйска. Падчас інтэлектуальнай гульні ўдзельнікам даводзіцца сутыкацца са складаным выбарам, прымяніць кемлівасць, логіку і мысленне.
Выконваючы складаныя заданні, юныя і дарослыя бабруйчане імкнуцца разгадаць кодавае слова.
– Наш квэст па гісторыі роднага горада. Для гульні задзейнічаны раён у межах вуліц К. Маркса і Інтэрнацыянальнай. Усё побач, можна спакойна прайсціся, выкарыстоўваючы маршрутныя лісты, якія мы загадзя распрацавалі. Па тэкстах і апісанні ўдзельнікі разгадваюць, пра што, які гістарычны аб’ект ідзе размова, – патлумачыла Людміла Бранавіцкая, педагог-арганізатар Цэнтра.
Відавочна, што такі фармат баўлення вольнага часу дзецям падабаецца. Адгадкі шукаюць сумесна. Арганізатары пры гэтым нагадваюць, што пры перамяшчэнні абавязкова выконваць правілы дарожнага руху па горадзе пешшу. Рухацца па маршруце варта толькі па тратуарных дарожках, пры перасячэнні вуліц – па пешаходных пераходах у якасці пешахода.
Тыя, хто адгадаў кодавае слова, узнагароджваюцца дыпломамі ўдзельніка.
Алена КАРПЕНКА
Фота аўтара
Читайте нас в Telegram-канале «Говорит и показывает Бобруйск».
также
-
Сложный, но интересный путь. Бобруйчанка Софья Бакшеева о том, как стать руководителем
-
Качество в каждом измерении. Семинар Госстандарта прошел в Бобруйске (будет дополнено)
-
Для подготовки будущих чемпионов. Министр вручил Бобруйскому УОР денежный сертификат
-
Как оформляется лизинг: разбираемся в деталях с экспертом
-
Спортивное будущее. Министр спорта и туризма посетил ключевые спортивные объекты Бобруйска
