Шаноўныя гледачы! Мусім павіншаваць вас з мінуўшым надоечы днём народзінаў Дуніна нашага Марцінкевіча! Класікі жывуць да таго часу, пакуль мы з вамі памятаем іх, чытаем іх і глядзім спектаклі па іх п’есах!
Хочаце ведаць, чым жыве наш тэатр сёння? Вы павінны гэта ведаць, таму што мы працуем для вас, нашы дарагія гледачы! Наступныя зімовыя выходныя тэатр рыхтуе для вас шмат цікавостак.
У пятніцу, 7 лютага, а 18 гадзіне шлюбны вадэвіль «Божыя дзьмухаўцы» рассмяшыць усіх жадаючых. Гэты паказ прымеркаваны якраз да гадавіны прэм’еры: хто за год не паспеў паглядзець – запрашаем на лёгкі камедыйны спектакль з займальнай інтрыгай і анекдатычным сюжэтам.
У суботу, 8 лютага, а 18 гадзіне вас чакае пераднавагодняя прэм’ера «Грымёрка. Вось так і жывём». Не памылімся, калі выкажам здагадку, што любому гледачу вельмі хочацца апынуцца за кулісамі тэатра, убачыць, як усё ўладкавана па той бок рампы. Камедыя «Грымёрка.Вось так і жывём» запрашае ў таямнічую і вясёлую прыгоду: вы нарэшце зможаце апынуцца ў закуліссі і даведацца, што робіцца ў жаночай грымёрцы перад спектаклем, у антракце і пасля яго…

Нядзеля, 9 лютага, 18.00. Лірычная камедыя «Старая зайчыха», якая карыстаецца глядацкім попытам пяты год запар, зноў на нашай сцэне! Сюжэт п'есы з дзіцячай назвай крыху абсурдны і зусім не дзіцячы. Прыходзьце, каб убачыць на свае вочы.

Канешне, мы не забылі пра юных гледачоў: у суботу і нядзелю а 12 гадзіне мы рыхтуем асаблівы падарунак! Вы не проста ўбачыце павучальную казку «Адна дома», а арганізаваны сумесна з Бабруйскім гаррайаддзелам па надзвычайных сітуацыях праект пра супрацьпажарную бяспеку для нашых маленькіх гледачоў.
Да сустрэч у тэатры!
Таццяна Мурманцава
Фота Алы Сказавай





