Бобруйский новостной портал BOBRlife

Бобруйск — Новости — Новости Бобруйска — Погода — Курсы валют — Общественно-политическая газета — Бобруйский портал — Бобруйск новости — бобр лайф — бобрлайф — Зефир FM — Бабруйскае жыцце — бж — bobrlife

«Ідылія» i не толькi: запрашаем бабруйчан на ўрачыстае адкрыццё 80-га юбілейнага сезона

52 0

«Ідылія» i не толькi: запрашаем бабруйчан на ўрачыстае адкрыццё 80-га юбілейнага сезона

Паспейце на ўрачыстае адкрыццё 80-га юбілейнага сезона! Акрамя прэм’еры камедыі “Ідылія”, 13 верасня а 17:00 вас чакае насычаная праграма ў фае тэатра. Жывая музыка, выстава твораў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, майстар-клас па танцах на тэатральным паркеце – адчуйце сябе сапраўдным госцем на тэатральным свяце!

Ох і цяжкую справу задумала гераіня спектакля Юлія: затрымаць няўрымслівага Кароля на роднай зямлі. І, мусіць, усё адбылося б лёгка, як яна і задумала, каб не абставіны: Кароль улюбёны ў Францыю, а Юлію пераследуе закаханы ў яе Навум, таксама слуга Кароля Ян не дае ёй праходу, і нават камісар маёнтка заляцаецца да Юліі. Вось толькі сама Юлія ўсім сэрцам адданая Каролю. Як жа распутаецца так складана заблытаны вузел і чым скончыцца вельмі пікантная гісторыя, вы даведаецеся, калі ўбачыце спектакль на свае вочы.

Яркая і вясёлая музычная камедыя насычана цікавымі падзеямі, яскравымі вобразамі, таленавітай ігрой артыстаў і прасякнута любоўю да Радзімы.

Камедыя "Ідылія", аўтарам якой з'яўляецца наш знакаміты зямляк В.І.Дунін-Марцінкевіч, – гэта трэцяе ўвасабленне класічнай п'есы на нашай сцэне. Яе героі зноў ажывуць на вашых вачах і выклікаюць шмат станоўчых эмоцый і ўражанняў.