
Сёння мы завіталі на вячэру да бабруйчанкі Кацярыны Горскай. Яна цудоўная гаспадыня, заўсёды ведае, як смачна і разнастайна пачаставаць сваіх блізкіх, а яшчэ – дзе танней купіць і калі не грэх сэканоміць.
– Пачула, што ў дыскаўнтары «Грошык» распачалася новая акцыя: з 5 па 18 жніўня «цуд-цана» на свініну на костцы. Адразу ўзнікла ідэя запячы мяса з грыбной падлівай па рэцэпту, які так любяць у маёй сям’і. Я наведалася ў «Грошык». Сапраўды, лапаткавая частка свініны ў вакуумнай упакоўцы каштуе ўсяго 6 рублёў 99 капеек за кілаграм! Прадукцыя выраблена ў Беларусі, таму купіла яе без сумненняў. Але загадзя казаць нічога не буду. Перш паспрабуем! – разважае Кацярына Горская і бярэцца за работу.
РЭЦЭПТ АД КАЦЯРЫНЫ
Каб мяса атрымалася мяккім і духмяным, яго трэба замарынаваць. Апырскайце свініну алеем і белым вінным воцатам, з усіх бакоў пасаліце. Зрабіце ў ёй праколы нажом і нашпігуйце зубчыкамі часнаку. Загарніце лапатку ў фальгу і пакладзіце ў форму для запякання. У ідэале мяса павінна так марынавацца ўсю ноч, але калі сям’я больш не можа ўжо чакаць, будзе дастаткова і гадзіны. Пастаўце загатоўку ў разагрэтую да 190 °С
духоўку. Час запякання – 1,5-2,5 гадзіны (усё залежыць ад асаблівасцей вашай духоўкі).
Падліва таксама робіцца проста: абсмажваем на патэльні цыбулю з грыбамі, пасля дадаем смятану.
Адчуваеце апетытны водар? Гэта Кацярына ўжо дастае з духоўкі мяса. Нарэшце прыгатавалася.
– Засталося парэзаць яго на роўныя кавалкі і паліць смачнай грыбной падлівай. Падаецца да стала з маладой бульбай, – удакладняе Кацярына. – М-м-м… Страва атрымалася мяккая, духмяная, сакавітая. Гатуецца проста, а выглядае святочна. Смачна есці!
P.S. Дарэчы, у дыскаўнтары «Грошык» цяпер на акцыі не толькі свініна, але і тушка кураняці-бройлера – 5,99 рубля за 1 кг. Спяшайцеся за свежым мясам па цудоўных цэнах! Гатуйце з яго свае любімыя стравы і дасылайце нам рэцэпты. Абавязкова дабаўляйце фота. Магчыма, менавіта ваша пісьмо натхніць кагосьці на стварэнне чарговага кулінарнага шэдэўру!







