Штогод 21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Беларуская мова – адна з самых жывых моў. Гэта галоўны сродак нацыянальнай культуры Беларусі, які адкрывае кожнаму з нас вялікі і чароўны свет мілагучнасці і самабытнасці.
У рамках Года якасці да Міжнароднага дня роднай мовы 20 лютага 2024 года аддзелам па рабоце з дзецьмі ДУК «Палац мастацтваў г. Бабруйска» была праведзена пазнавальная праграма «Гонар народа – яго мова» для навучэнцаў ДУА «Сярэдняя школа №34 г. Бабруйска».
На мерапрыемстве вядучая расказала дзецям гісторыю паходжання беларускай мовы, а таксама пагаварыла з навучэнцамі пра самых знакамітых беларускіх пісьменнікаў, такіх як Янка Купала, Якуб Колас, Максім Багдановіч і Васіль Быкаў. Школьнікам быў прадэманстраваны тэматычны відэаролік, з якога дзеці даведаліся, наколькі родная мова ўплывае на жыццё кожнага чалавека. З дапамогай гульняў «Перакладзі словы», «Назаві прыказку», «Казачныя героі» школьнікі ўспомнілі народныя прыказкі і высветлілі, якія жывёлы часцей за ўсё сустракаюцца ў народных казках.
Пазнавальная праграма дапамагла дзецям пранікнуцца гонарам за нашу беларускую мову і культуру.
Культарганізатар аддзела па рабоце з дзецьмі ДУК «Палац мастацтваў г. Бабруйска» Наталля Давідовіч. Фота Вікторыя Рубец
Читайте нас в Telegram-канале «Говорит и показывает Бобруйск».
также
-
Вернулись с дипломами. В Витебске оценили творчество и талант бобруйских артистов
-

На «Славянском базаре в Витебске» представили первый белорусский 3D-мультфильм «Песня Сирин»
-
На «Славянском базаре» после долгого перерыва зазвучал джаз
-
Динамичные сюжеты, неожиданные повороты, интрига до последних страниц. Что читают бобруйчане
-
Награда из рук Президента. Гран-при детского музыкального конкурса получила белоруска Елизавета Цуприк





