Бобруйский новостной портал BOBRlife

Бобруйск — Новости — Новости Бобруйска — Погода — Курсы валют — Общественно-политическая газета — Бобруйский портал — Бобруйск новости — бобр лайф — бобрлайф — Зефир FM — Бабруйскае жыцце — бж — bobrlife

На Бабруйшчыне прывіталі першага тысячніка

54 0

На Бабруйшчыне прывіталі першага тысячніка

Ім стаў вадзіцель МАЗа ААТ “Неўскі-Агра” Мікалай Крусір, які перавёз ад камбайна 1025,9 тоны зерня збажыны. На рахунку Мікалая Усеваладавіча ў гэтую ўборачную кампанію яшчэ і болей за 29,6 тоны  масланасення рапсу.

Зрэшты, першым у раёне вадзіцелем-тысячнікам герой дня стаў сёлета не ўпершыню — быў уладальнікам гэтага пачэснага звання і два папярэднія гады.

Прывітаць перадавіка жніва на поле, дзе вяліся ўборачныя работы, прыехаў старшыня райвыканкама Аляксандр Сухадольскі, кіраўнік гаспадаркі Міхаіл Стрыжэўскі і прадстаўнікі прафсаюза: старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Віталь Сідзюк і лідар раённага прафсаюза работнікаў АПК Надзея Дудаль з падарункамі.

Падзякаваўшы перадавіку сельгасвытворчасці за працу, кіраўнік раёна пажадаў Мікалаю Усеваладавічу далейшых поспехаў і здароўя, адзначыў, што добрасумленнасць людзей, якія працуюць у сельгасарганізацыях раёна — залог таго, што краіна будзе з хлебам.

Алена Карпенка. Фота Юрыя Юркевiча, tribunapracy.