
У першыя дні вызвалення цяжка было паверыць, што над шматпакутнай бабруйскай зямлёй зноу мірнае неба з мілагучнымі пералівамі жаўрукоў. На сэрцы было і радасна і балюча. Радавала, што нарэшце скончылася акупацыя, але адольвала роспач ад таго, што бачылі вочы. Навокал, дзе нядаўна бушавала вогненная стыхія «бабруйскага катла», ляжалі трупы гітлераўскіх салдат, грувасціліся скопішчы разбітай ваеннай тэхнікі. Загоны збажыны i сенажаці былі уздыблены ад разрываў снарадаў і бомбаў. На месцы вёсак- Руіны і папялішчы.
Паводле ацэнак надзвычайнай Дзяржаўнай камісіі па ўстанаўленні расследаванняў злачынстваў нямецка-фашысцкіх акупантаў у раёне ў перыяд вайны было разбурана і спалена 520 жылых дамоў, 850 надворных пабудоу, знішчана 810 сельскагаспадарчых машын, 763 кані, 1176 кароў, 633 цяляці, 1371 свіння. 1497 авечак і коз, больш за 27 тысяч свойскіх птушак, 991 пчоласям'я. Агульныя страты ад 135 разбураных і разрабаваных калгасаў раёна перавысілі 616 мільёнаў руб. (у цэнах таго часу).
Як жыць? Што было рабіць у такіх умовах? Справа ускладнялася яшчэ і тым, што на захадзе працягвалася вайна і туды, на фронт, вяскоўцы з гармонікам і надрыўным жаночым галашэннем праводзілі ўсіх, хто падпадаў пад мабілізацыю. Іх дужыя рукі і плечы так патрэбны былі тут, каб аднаўляць, будаваць і сеяць.
У вёсках засталіся пераважна жанчыны і дзеці, з мужчын-старыя і інваліды. Як ні цяжка, але трэба было з нечага пачынаць. Рашучыя захады ў аднаўленні жыццядзейнасці раёна рабіла дзяржава. Адразу ж пасля вызвалення у раёне была адноўлена савецкая улада, створаны яе мясцовыя органы, якія неадкладна распачалі работу. Аднаўляліся калгасы і саўгасы, бо толькі разам агульнымі намаганнямі можна было адолець разруху. Аднавідна дзейнасць Цялушская МТС-апора і надзея сялян. Самым надзённым на той час быу лозунг «3 зямлянак - у новыя дамы!». Такія дамы дзяржава бясплатна будавала для сем'яў салдат і партызан, што загінулі у барацьбе з гітлераўскімі акупантамі. Многім бясплатна выдзяляліся лес, жывела, аказвалася матэрыяльная дапамога.
У калгасах і саўгасах не хапала сельскгаспадарчых машын, насення, жывёлы, на элементарных прыладаў працы. Спадзяваліся на «жалезную сілу» МТС, якая хоць і атрымала тэхніку ад дзяржавы, але не столькі, каб ва ўсім дапамагчы вяскоўцам. Людзі збіралі запчасткі, рамантавалі старыя ржавыя машыны, нават даўно спісанае і выкінутае на звалкі лам'ё. Было цяжка, але у сэрцы жыла надзея і вера на лепшае. Паўсюль кіпела сацыялістычнае спаборніцтва, у мясцовым друку, «маланках», «баявых лістках» услаўляліся перадавікі і наватары вытворчасці, друкаваліся патрыятычныя заклікі, звароты, пачыны.
Адзін з такіх зваротаў быў прыняты на агульным сходзе членаў сельгасарцелі «Зара рэвалюцыі» Кавалёўскага сельсавета у падтрымку закліку хлебаробаў імя Калініна Васкрасенскага раёна Саратаўскай вобласці дастойна сустрэць 27-ю гадавіну Кастрычніка. Гэты дакумент не толькі даносіць да нас подых таго часу, а і на канкрэтных фактах адлюстроўвае справы ў калгасе. «Мы,- гаворыцца ў звароце,- паспяхова справіліся з сенауборкай і нарыхтоўкай кармоу для жывелы. Да 25 жніўня 1944 г. убралі і засціртавалі усе збожжавыя культуры з плошчы 345 га. Разам з уборкай мы разгарнулі малацьбу. Гэта дало нам магчымасць паспяхова справіцца з выкананнем плана збожжанарыхтовак. Да 30 жніуня наш калгас датэрмінова выканау план дзяржпаставак па збожжавых культурах- 1250 пудоу. Мы вырашылі здаць у фонд Чырвонай Арміі 900 пудоу, з якіх ужо здадзена 350 пудоу. Наш калгас таксама паспяхова справіуся з сяубой азімых, пры плане 80 га пасеяна 150 га.
Калгаснікі і калгасніцы з аднауленнем нашай гаспадаркі дружна узяліся за работу. Гурыновіч Вера Рыгорауна, Кузьміна Клаудзія, Алферчык Д. пры норме 0,30 га узорвалі па 0,40 га. Цэдзік Вольга Н., Оргіш Ганна Н., Уласава Ірына, Кандрашова Вера і Цэдзік Марыя пры норме 0,10 га уручную зжалі па 0,20-0,25 га. Алферчык Оля, Оргіш Валя і Оргіш Ліда выкопвалі па 0,04-0,05 га бульбы пры норме 0,03 га. Дзяржауны план здачы бульбы (3000 пудоу) мы выканалі да 1 кастрычніка і рашылі акрамя гэтага здаць у фонд Чырвонай Арміі 1500 пудоу бульбы.
Уключаючыся у перадкастрычніцкае сацыялістычнае спаборніцтва і падтрымліваючы выдатны пачын калінінцау, мы бяром на сябе наступныя абавязацельствы:
да 20 кастрычніка 1944 г. поунасцю закончыць уборку бульбы з абавязковым пераворваннем бульбянога поля і падборкай бульбы;
здаць збожжа у фонд умацавання магутнасці Чырвонай Арміі да 15 кастрычніка 1944 г., а бульбу- да 24 кастрычніка 1944г.;
здаць з кожнага двара па 50 кг агародніны да 25 кастрычніка г.г;
падрыхтаваць дастатковую колькасць кармоу для жывелы.
Мы заклікаем калгаснікау і калгасніц, усіх работнікау сельскай гаспадаркі Бабруйскай вобласці падтрымаць пачын калінінцау і выдатнымі поспехамі дастойна азнаменаваць наша вялікае свята- 27-ю адавіну Кастрычніка…
У гонар той жа гадавіны Кастрычніка Бабруйшчына рапартавала аб выдатнай працоунай перамозе- будаўніцтве моста цераз Бярэзіну на 53 дні раней вызначанага тэрміну. Тады ж, у 1944 г., увесь раен горача падтрымаў заклік камсамольцаў Бабруйска сабраць сродкі на будаўніцтва танкавай калоны. Давалі хто колькі мог, але сабралі, бо ведалі: трэба хутчэй дабіць ворага, закрыць ваенны фронт, каб усе сілы і сродкі кінуць на фронт мірны. У верасні 1944 г. Вярхоўны Галоўнакамандуючы Маршал Савецкага = Саюза І. В. Сталін прыслаў на імя сакратара Бабруйскага райкома партыі Касцевіча і старшыні райвыканкома Акуліча тэлеграму, у якой выказваў падзяку працоўным раёна за сабраныя сродкі. А неўзабаве ў раён прыйшла радасная вестка: Галоўнае ўпраўленне фарміравання і баявой падрыхтоўкі бранятанкавых і механізаваных войскаў паведамляла, што на сродкі жыхароў Бабруйшчыны пабудавана танкавая калона і накіравана часцям гвардыі генерал- маёра танкавых войскаў М.Ф.Панова. «Баявыя танкі,- гаварылася у заключэнне,- паспяхова б'юць ворага».
Доўгачаканая вестка аб перамозе над фашысцкай Германіяй ускалыхнула раён. Ва усіх гаспадарках прайшлі мітынгі. Вяскоўцы а яшчэ большым энтузіязмам узяліся за справы. Большасць з тых спраў і клопатаў сёння могуць паказацца радавымі і нават дробязнымі. Але на той час амаль усё пачыналася з дробязяў, і кожны, нават маленькі, крок наперад лічыўся важным. І пра гэта паведамлялася у друку. Вось пра што пісала, напрыклад, абласная газета «Савецкая Радзіма у 1945 г. 15 ліпеня.
Падрыхтавала Яна Беразоўская (вучанiца школы блогераў Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі)






