0
0

Бобруйский новостной портал Bobrlife

Бобруйск — Новости —Новости Бобруйска — Погода — Курсы валют — Общественно-политическая газета — Навіны Бабруйска — Бобруйский портал —бобр лайф — Зефир FM

«Змешаныя пачуцці, альбо Два старыя крабы з пяшчотным панцырам». Цудоўная назва для спектакля

1 178 0

«Змешаныя пачуцці, альбо Два старыя крабы з пяшчотным панцырам». Цудоўная назва для спектакля

Гэта наступная прэм’ера тэатра імя В.І. Дуніна-Марцінкевіча, якая адбудзецца 2 і 3 лістапада а 18-й гадзіне. П’еса амерыканскага аўтара з беларускімі каранямі Рычарда Баэра, прапанаваная да пастаноўкі ў нашым тэатры рэжысёрам з Мінска Таццянай Траяновіч, прыйшлася даспадобы.

Рычард Баэр добра вядомы ў Амерыцы як сцэнарыст папулярных серыялаў. Знакамітым драматургам ён стаў пасля напісання п’есы «Змешаныя пачуцці», якая была шмат дзе пастаўлена, бо вызначалася шчырасцю, жыццё­вай пазнавальнасцю і тонкім гумарам. З Таццянай Траяновіч і ўсёй пастановачнай камандай – мастаком Валянцінай Праўдзі­най, рэжысёрам па рабоце з акцёрамі Станіславам Савосціным і харэ­ографам Валерыем Султанавым – тэатр добра знаёмы. Мы працавалі разам над спектак­лем «Кропкі на часовай восі» Дзмітрыя Багаслаўскага, спектаклем-пераможцам у пяці намінацыях на 6-м фестывалі беларускай драматургіі імя Дуніна-Марцінкевіча, спектаклем, адабраным строгім журы да ўдзелу ў галоўным тэатральным праекце Беларусі – «Нацыянальнай тэатральнай прэміі». 20 лістапада ён будзе паказаны на сцэне акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.

Супрацоўніцтва з камандай Таццяны Траяновіч, з гэтымі творчымі людзьмі, унесла новы струмень у дзей­насць, абудзіла дрэмлючую моц, вызвала цікавасць да тэатра ў прафесійных колах і ў простых гледачоў. Таму новая праца з гэтымі прафесіяналамі была вельмі жаданая для нас.

Яна – удава, Ён – удавец. Сябравалі сем’ямі больш за 30 год. Праз год пасля смерці мужа Яна вырашае з’ехаць жыць у другі горад да сваёй знаёмай. У гэты дзень Ён прыходзіць да Яе з незвычайнай прапановай, прычым абгрунтоўвае сваё жаданне чатырма прычынамі, якія запісаў у кніжачку для памяці.

//www.bobrlife.by/wp-content/uploads/2018/11/5C2B5184.jpg

Цяпер хачу крыху распавесці аб тым, што ж за прэм’ера чакае Бабруйск. Жанр спектакля вызначаны як не проста камедыя, а меладраматычная камедыя. Што азначае слова «меладрама», так любімы гледачамі жанр? З грэчаскага гэта: melos – песня, мелодыя, drama – дзеянне. Апроч таго, як распавядаюць усялякія слоўнікі, у меладраме «вечныя праблемы разглядаюцца ў рамках прыватнага жыцця», і яна павінна быць эмацыянальна насычанай. Калі сказаць прасцей, ад меладрамы ўсе чакаюць шмат розных пачуццяў, высвятлення адносінаў паміж дзеючымі асобамі, прычым усё гэта павінна быць добра знаёма і зразумела тым, хто сядзіць у зале, знаходзіць водгук у іх сэрцах, выклікаць слёзы, спачуванне, радасць, захапленне і, як вынік, задавальненне.


Цяпер дадайце музычнае аздабленне, якое ўпрыгожвае дзеянне, выклікае асацыяцыі, успаміны ці дае адпаведны настрой. Словам, тое, дзеля чаго і прыхо­дзяць у тэатр людзі. Але ж тут у нас не так проста: чакае ўсіх не звычайная меладрама, а меладраматычная камедыя! П’еса аўтарам напісана з вялікім гумарам, гаворка ў ёй і аб адзіноце, і аб каханні, і аб сэксе, і аб адносінах з дзецьмі. У ёй яркія характары, няпростая сітуацыя, з якой героі будуць выходзіць прагожа, далікатна і, вядома, з гумарам.


Яна – удава, Ён – удавец. Сябравалі сем’ямі больш за 30 год. Праз год пасля смерці мужа Яна вырашае з’ехаць жыць у другі горад да сваёй знаёмай. У гэты дзень Ён прыходзіць да Яе з незвычайнай прапановай, прычым абгрунтоўвае сваё жаданне чатырма прычынамі, якія запісаў у кніжачку для памяці. Як Яна ўспрыме тую прапанову? Як Ён будзе ўгаворваць, даказваючы, што нельга жыць, як крабы з вачыма на патыліцы, быццам будучыні няма? Што ў выніку чакае гэтых людзей, так падобных на нас? Зразумела, тое трэба ўбачыць сваімі вачыма. Гэтую камедыю называлі лірычнай, смешнай, падымаючай настрой, пяшчотнай, сумнай і нават… непрыстойнай!
Але гледачы самі зробяць высновы, якая гэта камедыя, калі на свае вочы ўбачаць невялічкі кавалачак жыцця, што нагадае наша няпростае – з яго крыўдамі, непаразуменнем, страхам адзіноты, жаданнем кахання, падтрымкі і неабходнасці адзін аднаму. Мы хаваем гэтыя пачуцці, баючыся крыўды, болю, бо ва ўсіх нас такія пяшчотныя панцыры! Так што прыходзьце на прэм’еру, мо, пасля ўбачанага ў вашым жыцці штосьці памяняецца. Цудоўных вам уражанняў!