0
0

Бобруйский новостной портал Bobrlife

Бобруйск — Новости —Новости Бобруйска — Погода — Курсы валют — Общественно-политическая газета — Навіны Бабруйска — Бобруйский портал —бобр лайф — Зефир FM

Ведай мову сваю!

405 0

Ведай мову сваю!

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Мова – частка чалавечай культуры, гістарычная спадчына. Дзякуючы ёй працягваюць жыць традыцыі. Мова садзейнічае праяўленню павагі да нашага мінулага, служыць элементам аб’яднання людзей незалежна ад месца і часу іх пражывання.

Хочацца, каб у свята роднай мовы гучала наша прыгожая, мілагучная беларуская мова. Таму  ў гарадской бібліятэцы № 8 імя Еўфрасінні Полацкай у межах клуба “Беларускія традыцыі” для вучняў 9 класа гімназіі-каледжа мастацтваў прайшоў моўны турнір “Знаўцы роднай мовы”. Дзяцей чакалі цікавыя конкурсы на веданне роднай мовы. Пераможцы атрымалі невялікія прызы і прынялі ўдзел у акцыі “Моўныя самацветы”, напісаўшы на выстаўку “Фарбы роднай мовы” сваё любімае беларускае слова.

Для дзетак яслей – сада №5 у межах інавацыйнага праекта і супрацоўніцтва па духоўна-маральнаму выхаванню бібліятэкары правялі моўную віктарыну “Беларуская скарбонка”. Выхаванцы дзіцячага  садка з задавальненнем адказвалі на пытанні моўнай віктарыны, успаміналі беларускія словы, пагулялі ў гульню “Дзе чыя матуля?” і пазнаёміліся з дзіцячымі кнігамі на беларускай мове. За кемлівасць і веданне роднай мовы дзеці атрымалі ў падарунак беларускамоўныя закладкі.

Наталля Каўгарэня, загадчык бібліятэкай №8 імя Е.Полоцкай.